25 красавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус у Чэхіі здзіўлены бяздзейнасцю Лукашэнкі ў час каронавіруса

5
Беларус у Чэхіі здзіўлены бяздзейнасцю Лукашэнкі ў час каронавіруса

Гамяльчук параўнаў дзеянні ўладаў Чэхіі і Беларусі.

Гамяльчук Дзмітрый Сабураў разам з жонкай жывуць і працуюць у Чэхіі ўжо некалькі гадоў. Рэдакцыя сайта «Гомельская Весна» пацікавілася, якія меры прымаюцца ў гэтай досыць шчаснай краіне ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса.

Са слоў суразмоўцы, закрыліся толькі тыя прадпрыемствы, у якіх былі пастаўкі камплектуючых з Кітая, напрыклад, ці Нямеччыны, бо межы закрытыя. У асноўным гэта аўтамабільная галіна. Астатнія працягваюць працаваць і закрывацца не хочуць.

ФОТА: GABRIEL KUCHTA/GETTY IMAGES

- Тыя прадпрыемствы або працадаўцы, якія закрыліся, плацяць сваім наёмным работнікам 60-70% акладу за кошт датацый дзяржавы. Таксама скасаваныя плацяжы па працэнтах у банках. Дробным бізнэсоўцам на паўгода скасавалі плацяжы па абавязковаму штомесячнаму сацыяльнаму і медычнаму страхаванню.

Дзмітрый кажа, што на прадпрыемстве «Панасонік», дзе ён працуе, пакуль усё ідзе ў звычайным рэжыме, праўда абавязалі ўсіх насіць маскі, як зрэшты, і па ўсёй краіне.

- Штраф за з'яўленне ў грамадскім месцы без маскі велізарны, да 20 000 крон. Гэта амаль тысяча даляраў ЗША! Па вуліцах хадзіць не забаронена, толькі зноў жа, абавязкова ў масцы з захаваннем дыстанцыі 2 метры ад іншых мінакоў. Такая ёсць рэкамендацыя. Усё пад кантролем, калі сітуацыя будзе пагаршацца, нешта новае прыдумаюць, нейкія новыя пастановы будуць прынятыя. Урад тут на любыя змены рэагуе імгненна.

Працягваючы, Дзмітрый кажа, што напрыклад, старэйшым людзям дазволена хадзіць у крамы з 8 да 10 раніцы. Прычым у гэты час ніхто не з гэтай «катэгорыі» не можа знаходзіцца ў краме. І ў паштовых аддзяленнях тое ж самае. Рэстарацыі і кавярні для наведванняў зачыненыя, зрабіць замову можна толькі на вынас. Усе школы і ўніверсітэты на карантыне, працуюць толькі аптэкі, прадуктовыя крамы і банкі.

- Наогул, я заўважыў, усе чэхі вельмі дысцыплінавана ўспрынялі карантын. Усе, падкрэсліваю, усе рэальна ходзяць у масках або павязках на твары, а ў крамах на касах 2 метры адзін ад аднаго трымаюцца. Гэта ўсімі добра ўспрымаецца і прама вельмі радуе, - смяецца гамяльчук.

Наш зямляк, які часова знаходзіцца ў эканамічнай міграцыі ў Еўропе дадаў, што адсочвае сітуацыю на Радзіме і не перастае дзівіцца таму палітычнаму «псіхозу», які вядзе афіцыйны Менск ва ўмовах эпідэміі каронавіруса.

- Любы разважны чалавек разумее, што толькі агульнымі намаганнямі можна знізіць распаўсюджванне віруса. Усе хочуць хутчэй вярнуцца да звычайнага жыцця, - дадаў ён.

Нагадаем, урад Чэхіі з 12 сакавіка абвясціў аб увядзенні ў краіне 30-дзённага надзвычайнага становішча праз распаўсюджванне каронавіруса. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ўрада рэспублікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках