28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі ў Менску пачнуць адключаць ацяпленне

4
Стала вядома, калі ў Менску пачнуць адключаць ацяпленне

Пакуль пастановы аб заканчэнні ацяпляльнага сезона няма.

Пастанову аб адключэнні ацяплення ў Менску прымае Менгарвыканкам, у іншых гарадах - мясцовыя выканаўчыя органы.

Рэгламент прапісаны ў ТКП 388-2012 «Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энэргазабеспячальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энэргіі».

Дык вось, згодна з дакументам, ацяпленне адключаюць, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на вуліцы дасягае +8 градусаў і вышэй і будзе трымаецца на працягу мінімум трох дзён запар. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» распавёў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкама Уладзімір Лебедзь.

У першую чаргу адключаць адміністрацыйныя будынкі і прадпрыемствы. Потым - жылыя дамы, інтэрнаты, гатэлі і ВНУ. Даўжэй усяго цяпло падаюць ва ўстановы аховы здароўя і адукацыйныя ўстановы, а таксама музеі, бібліятэкі.

Пасля прыняцця такога рашэння арганізацыі, якія эксплуатуюць будынкі, на ўзгадненне з энергазабеспячальнымі арганізацыямі праводзяць адключэнне на цеплавых пунктах сістэм ацяплення будынкаў.

У мінулым годзе ў Менску ацяпленне ў дамах адключалі з 22 красавіка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках