23 красавiка 2024, aўторак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі праз закрыццё бараў заклікаюць «выратаваць піва»

4
У Чэхіі праз закрыццё бараў заклікаюць «выратаваць піва»

Бровары просяць чэхаў заказваць піва на дом.

У Чэхіі бровары заклікаюць «выратаваць піва», якое засталося ў іх у сувязі з закрыццём бараў на каранцін.

Пра гэта паведамляе ВВС.

У 32 крафтавых бровараў у розных кутках краіны застаецца блізу 650 тысяч літраў піва.

Усе пабы і рэстараны ў краіне зачыненыя ў сувязі з пандэміяй каронавіруса і могуць прадаваць ежу толькі з сабой, але людзі могуць замовіць піва непасрэдна з бровараў.

Для процідзеяння пандэміі 14 сакавіка краіна закрыла большасць крам і ўстаноў, з 18 сакавіка на вуліцах забаранілі з'яўляцца без ахоўных масак.

З 25 сакавіка забаронена збірацца групамі больш двух чалавек, акрамя некаторых выключэнняў. Пакет абмежавальных захадаў будзе дзейнічаць да 1 красавіка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках