20 красавiка 2024, Субота, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каронавірус у Італіі: аднавіўся рост колькасці заражаных

3
Каронавірус у Італіі: аднавіўся рост колькасці заражаных
ФОТА: REUTERS

Памерлых ужо больш за восем тысяч.

У Італіі на працягу апошніх дзён каронавірусам заразіліся больш за 6 тысяч чалавек, у папярэднія некалькі дзён тэмпы росту колькасці заражэнняў былі ніжэйшыя.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда» адпаведныя звесткі апублікаваў Дэпартамент грамадзянскай абароны Італіі.

Паводле стану на вечар 26 сакавіка ад каронавіруса ў Італіі памерлі 8165 чалавек, што на 662 больш, чым учора. У сераду ўвечары паведамлялася пра смерць 683 чалавек на працягу апошніх 24 гадзін.

Агулам у Італіі налічваецца 62 013 хворых каронавірусам, што больш, чым учора на 4492 чалавекі. У сераду рост быў на 3491 хворага. Адзначаецца, што пасля чатырох дзён запаволенне тэмпаў росту колькасці заражэнняў, крывая заражэнняў зноў пайшла ўверх.

Не палепшылася сітуацыя з заражэннем і ў Ламбардыі, якая найбольш пацярпела ад віруса. Там за апошнія дні выявілі 2543 новых хворых. Пры гэтым папярэднія дні там зафіксавалі 1643 новых пацыента, што было найменшым паказчыкам з пачатку эпідэміі.

Ачунялі на працягу апошніх дзён 999 людзей. Напярэдадні такіх было 1036. Усяго з пачатку эпідэміі ў Італіі ачуняла больш за 10 тысяч чалавек.

Пік эпідэміі каронавіруса ў Італіі знаходзіцца «вельмі блізка» і «вельмі шырокім, свайго роду плато», сказаў Фабрыцыа Нікастра з Нацыянальнага інстытута астрафізікі, якога цытуе Ansa. З ягоных слоў, сітуацыя выглядае такім чынам, пакуль па колькасці хворых дамінуюць Ламбардыя, Венета і Эмілія-Раманья. «Калі яшчэ адзін важны рэгіён выбухне, - адзначыў ён, - то зразумела, што крывая зноў паднімецца».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках