29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ЗША насоўваецца «Найвялікшая дэпрэсія»

6
На ЗША насоўваецца «Найвялікшая дэпрэсія»
ЛЮДЗІ ЧАКАЮЦЬ АТРЫМАННЯ ДАПАМОГІ Ў БЕСПРАЦОЎІ Ў ЛАС-ВЕГАСЕ
ФОТА: JOHN LOCHER/AP

Колькасць заявак на дапамогу ў беспрацоўі ў ЗША пабіла рэкорд 1982 года.

Колькасць першасных зваротаў па дапамогу ў беспрацоўі ў Злучаных Штатах павялічылася за апошні справаздачны тыдзень, да рэкордных 3,28 млн, паведаміла Міністэрства працы ЗША. Усяго два тыдні таму гэты паказчык складаў 211 тысяч, што было блізка да паўвекавога мінімуму, паведамляе РБК са спасылкай на Bloomberg.

Папярэдні рэкорд пабіты больш чым у чатыры разы - ён датуецца 1982 годам, калі ў ЗША была рэцэсія і па дапамогу звярнуліся прыкладна 700 тысяч амерыканцаў. Паказчык новых заявак на дапамогу ў беспрацоўі, што публікуецца штотыдзень, вядзе адлік з 1967 года.

Эканамісты перад выхадам статыстыкі прагназавалі, што ён складзе ад 1 да 4 млн. Кансенсус-прагноз эканамістаў, апытаных Dow Jones складаў 1,5 млн зваротаў. У выніку фактычная колькасць зваротаў аказалася бліжэй да верхняй мяжы экспэртных прагнозаў.

Гэты паказчык прыблізна адлюстроўвае тэмпы звальнення амерыканскіх работнікаў. Рэкордны рост дэманструе, наколькі моцна і імкліва паўплывала пандэмія каронавіруса на амерыканскі рынак працы. Прадпрыемства па усёй Амерыцы закрываюцца на фоне палітыкі сацыяльнага дыстанцыявання.

Тыднёвыя звесткі па зваротах па дапамогу ў беспрацоўі ў час «вялікай рэцэсіі» 2009 года былі ў разы ніжэйшымі (максімум 665 тысяч у сакавіку 2009 года).

Паказчык за тыдзень да 21 сакавіка ўказвае, што ўзровень беспрацоўя ЗША ў красавіку, верагодна, вырасце да 5,5%, адзначаюць эканамісты Bloomberg Economics. Гэта дакладна не стане пікам, бо некаторыя экспэрты прагназуюць рост беспрацоўя да 13%. Падчас рэцэсіі 2009 года беспрацоўе дасягала 10% на максімуме.

Аднак міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын заявіў у інтэрв'ю CNBC, што рэкордны паказчык заявак на дапамогу ў беспрацоўі за тыдзень да 21 сакавіка не з'яўляецца актуальным, бо ўжо пасля гэтага кангрэс ЗША практычна ўхваліў пакет дапамогі эканоміцы, які дазволіць фірмам найбліжэйшым часам зноўку наняць звольненых работнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках