7 красавiка 2020, aўторак, 15:47
Заставайся дома!
Рубрыкі

Сяргей Чалы: Як будзем змагацца з дэзінфармацыяй ад Лукашэнкі?

23
Сяргей Чалы: Як будзем змагацца з дэзінфармацыяй ад Лукашэнкі?
CЕРГЕЙ ЧАЛЫ
АРХІЎНЫЯ ФОТА «РАДЫЁ СВАБОДА»

Што рабіць з заявамі пра гарэлку, лазню, трактар?

Каментуючы на tut.by дзеянні ўладаў ва ўмовах эпідэміі каронавіруса, незалежны эканаміст Сяргей Чалы прывёў у прыклад нараду па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

З ягоных слоў, замест прызнання маштабаў праблемы і тлумачэнняў мы пачулі нясмешныя жарты і анекдот пра Жырыноўскага.

- Становіцца відавочным, наколькі недастаткова мець адэкватны ўрад і Міністэрства аховы здароўя. Лукашэнка кажа, яго Каранік адукаваў: РНК гэтага віруса на 90% супадае з вядомымі. І што з гэтага вынікае? А наш ДНК на 90% супадае з ДНК свіней. Пытанне ж не ў гэтым.

Экспэрт звярнуў увагу на праваленую ўладамі камунікацыю з грамадствам:

- Цяпер можна расказваць колькі заўгодна, што трэба змагацца з дэзінфармацыяй і тэлеграмам, але вы самі стварылі сітуацыю недаверу афіцыйным лічбам. (...) Вось у нас хочуць змагацца з дэзінфармацыяй. Але што рабіць тады з заявамі пра гарэлку, лазню, трактар? Гэта ўсё не дапамагае ад віруса. Гэта лухта? Як будзем змагацца?

Гаворачы пра глабальны эканамічны крызіс, Сяргей Чалы правёў паралель з каронавірусам і групай рызыкі:

- Памрэш ты ці не, залежыць не ад таго, ці заразіўся ты, а ад стану твайго арганізма ў гэты момант. Ад таго, наколькі ён зношаны, ці ёсць хранічныя захворванні. Гэтак жа і з эканомікай, і з яе тэстам на каронавірус. Мы ледзь перажылі мінулы крызіс, калі ратавалі прадпрыемствы, а не людзей, у 2015-м годзе, і гэта дагэтуль адчуваецца ў рэгіёнах. Другога такога мы можам не перажыць. Патрэбныя такія антыкрызісныя захады, якія ў перспектыве зробяць эканоміку больш жыццяздольнай.