20 красавiка 2024, Субота, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Карбалевіч: Лукашэнка падставіў сябе пад абух

29
Валерый Карбалевіч: Лукашэнка падставіў сябе пад абух
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Ідэі Народнага карантыну адпавядаюць настрою беларускіх грамадзян.

Адмаўляючыся прызнаць рэальную пагрозу жыццю і здароўю насельніцтва ад каранавіруса, абвясціць карантын, Лукашэнка моцна падставіўся, стаў відавочным аб'ектам для крытыкі. Яго адзінота, дэманстратыўнае супрацьстаянне ўсяму свету відаць шараговым грамадзянам, нават тым, якія атрымліваюць навіны толькі з афіцыйных СМІ. Дзяржаўныя медыі гэтага не хаваюць, а наадварот, хваляцца, прадстаўляючы гэта як «дзяржаўную мудрасць», піша палітолаг Валер Карбалевіч у артыкуле для «Радыё Свабода».

З іншага боку, Лукашэнка дзейнічае насуперак дамінантным настроям у беларускім грамадстве. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова пачытаць сацыяльныя сеткі, прычым не толькі «Фэйсбук», але і «Одноклассники», дзе актыўна абмяркоўваецца версія, што ўлады збіраюцца пазбавіцца ад пенсіянераў.

Да таго ж усё больш відавочным становіцца разрыў паміж словамі, дзеяннямі афіцыйных асоб і рэальнасцю. Напрыклад, Лукашэнка кажа, што медыцынскія маскі ў Беларусі «падзець няма куды», хоць прадавай іх у Нямеччыну. Тое ж сцвярджаюць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя. А тым часам у беларускіх аптэках аднаразовыя маскі знайсці вельмі цяжка.

Усё гэта дае магчымасць апазіцыі больш моцна заявіць пра сябе, выступіць абаронцам жыцця і здароўя народа. Тым больш што яны могуць абапірацца на настроі грамадства. Вось жа ў Вялікабрытаніі прэм'ер Барыс Джонсан радыкальна памяняў сваю пазіцыю што да каранавіруса пад уплывам крытыкі апазіцыі і грамадскасці.

Галоўная ідэя, з якой выступіла апазіцыя - гэта Народны карантын. Яна патрабуе ад уладаў прыняць жорсткія захады для нейтралізацыі пандэміі на дзяржаўным узроўні. І адначасова заклікае насельніцтва самастойна, сваім парадкам рэалізаваць Народны карантын.

20 сакавіка лідары апазіцыі выступілі са зваротам да грамадзян. Яны заклікаюць людзей адмовіцца ад удзелу ў масавых акцыях, не адпраўляць дзяцей у дзіцячыя садкі і навучальныя ўстановы, абмежаваць свае сацыяльныя кантакты, праяўляць салідарнасць. Петыцыя ў падтрымку закрыцця ўстаноў адукацыі набрала тысячы подпісаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках