19 красавiка 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сказалі ўзяць дакументы, грошы і выйсці на двор»

2
«Сказалі ўзяць дакументы, грошы і выйсці на двор»
ФОТА: ONLINER.BY

Як эвакуавалі вёску пад Асіповічамі.

У сераду, 25 сакавіка на вайсковым палігоне пад Асіповічамі загарэлася транспартная машына. Гэтую тэхніку выкарыстоўваюць для захоўвання і транспартавання боепрыпасаў. Як распавяла афіцыйны прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік, у гэты час адно з падраздзяленняў выконвала на палігоне вучэбна-баявыя задачы. Пацярпелі двое вайскоўцаў - яны атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. Зараз пацярпелыя ў шпіталі. У НЗ разбіраецца камісія Міністэрства абароны. У той жа дзень усіх жыхароў найбліжэйшай вёскі Паплавы эвакуавалі, піша kp.by.

У Пратасевіцкім сельсавеце на званок журналіста рэагуюць нервова:

- Ніякага НЗ не было, усё, што тычыцца палігона - вайсковая таямніца. Усе жыхары вёскі на месцы, усё ў нас нармальна, - кажа старшыня і кладзе слухаўку.

У пятніцу, 26 сакавіка жыхары сапраўды на месцы. Іх везлі толькі на ноч - раніцай усе вярнуліся дадому. У Паплавы, са слоў мясцовых, жыве блізу 30 чалавек, вёска - адна доўгая вуліцу. Палігон знаходзіцца за некалькі кіламетраў адсюль.

- Увечары я не чула ніякіх стрэлаў або выбухаў, мой дом - самы далёкі ад палігона. Але калі выйшла на двор, убачыла густы дым, як пасля выбуху, - распавядае мясцовая жыхарка. - Прыкладна а 7 вечара па вуліцы стала ездзіць міліцэйская машына з уключанай сірэнай. Усім сказалі падрыхтаваць грошы, дакументы і выйсці да пачатку вуліцы. Гэта даволі далёка, прыкладна кіламетр, таму бабуль, якія самі дайсці не маглі, падвозілі.

Жанчына кажа, што жыхарам вёскі не адразу сказалі, што здарылася, куды іх вязуць і на які час.

- Страшна не было - не ў агарод жа набой упаў, проста неяк не па па-людску атрымалася, - тактоўна апісвае сітуацыю суразмоўца. - Калі мы ехалі ў аўтобусе, патэлефанаваў муж: яго не пусцілі ў вёску, ён не ведаў, куды мяне павезлі. Пазней нам паведамілі: едзем у гатэль у Асіповічах, там мы і сустрэліся. Толькі калі выязджалі з вёскі, убачылі на палігоне яркае полымя - як быццам выбухнула машына. Было страшнавата, хоць жывучы побач з палігонам, усяго можна было чакаць. Але за тыя 28 гадоў, што я тут жыву, нічога падобнага не здаралася.

Жыхароў Паплавоў папрасілі пераначаваць па-за домам: тыя, у каго былі сваякі ў Асіповічах, засталіся там, астатніх адвезлі ў гатэль райцэнтра.

- Там усіх пакармілі вячэрай, размясцілі ў нумарах. Раніцай пасля сняданку адвезлі назад у вёску - а 10 раніцы ўсе ўжо былі дома. Я засталася ў сваякоў: бо нашы тэлефоны вайскоўцы не запісалі, я сама з раніцы тэлефанавала ў МНС і пыталася, ці можна ўжо вяртацца.

У гатэлі «Асіповічы» распавядаюць, што жыхары вёскі Паплавы да іх сапраўды прыязджалі.

- Іх прывезлі ненадоўга, напэўна, на ноч, проста для засцярогі, - кажа працаўніца гатэлю. - Было 12 чалавек. Калі я прыйшла раніцай на змену, яны снедалі, а потым іх на аўтобусе павезлі дадому.

Зараз, кажа наша суразмоўніца з Паплавоў, у вёсцы ўсё спакойна, на палігоне таксама.

- Калі там праходзяць вучэнні, страляюць, нам не проста добра чуваць - аж падскочыць можна ад нечаканасці. Цяпер ужо звыкла, але ў першы год жыцця тут было страшнавата.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках