19 красавiка 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Трампа абнавіў гістарычны максімум

Рэйтынг Трампа абнавіў гістарычны максімум
ДОНАЛЬД ТРАМП

Дасягнуты паказчык з'яўляецца абсалютным рэкордам для палітыка.

Рэйтынг прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вырас да 47,1%, абнавіўшы гістарычны максімум. Пра гэта сведчаць сярэднія звесткі партала Real Clear Politics.

Незадаволеныя працай Трампа - 49,6% амерыканцаў.

Папярэдні максімум рэйтынгу амерыканскага прэзідэнта быў зафіксаваны 25 лютага 2020 году - 46,3%.

Адзначаецца, што дасягнуты паказчык з'яўляецца абсалютным рэкордам для Трампа, рэйтынг якога ў сярэднім ніколі не быў вышэйшы за антырэйтынгі (акрамя самага першага тыдня на пасадзе прэзідэнта).

Партал Real Clear Politics аналізуе вынікі ўсіх асноўных сацыялагічных апытанняў у краіне што да ўхвалення або неўхвалення дзейнасці Трампа з моманту ягонага ўступлення на пасаду ў студзені 2017 года.

Нагадаем, спроба дэмакратаў у Кангрэсе ЗША абвясціць імпічмент прэзідэнту Дональду Трампу практычна не адбілася на стабільнасці яго падтрымкі. Амаль 49% рэспандэнтаў адказалі адмоўна на пытанне, ці варта Сэнату прагаласаваць за адхіленне Трампа ад пасады. 46% удзельнікаў апытання выказаліся за імпічмент Трампа. Апытанне праводзілася праз тэлефон ва ўсёй краіне 26-29 студзеня.

У канцы 2019 года Палата прадстаўнікоў прагаласавала за абвяшчэнне абвінавачвання Трампу ў перавышэнні паўнамоцтваў і перашкодзе расследаванні Кангрэса ў справе аб імпічменце. 5 лютага 2020 года амерыканскі Сэнат апраўдаў Трампа паводле абодвух артыкулаў абвінавачання ў рамках імпічменту. Прэзідэнт ЗША быў прызнаны невінаватым ў злоўжыванні ўладай і перашкодзе працы Кангрэсу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках