28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усім ставяць дыягназ ВРВІ, нягледзячы на сімптомы»

36
«Усім ставяць дыягназ ВРВІ, нягледзячы на сімптомы»

Што распавялі бацькі беларускіх школьнікаў.

Тэлеграм-канал «Баста» правёў апытанне ў бацькоў вучняў, як ідуць справы з наведвальнасцю заняткаў у менскіх школах. Вось што яны расказалі.

«Сын вучыцца ў сярэдняй школе №95, у 8 класе. На даведцы ужо тыдзень, але сітуацыю адсочваем праз бацькоўскі чат. На ўроках - траціна вучняў, пытанне аб карантыне ўздымалі неаднаразова, але адміністрацыя школы ківае на ўправу адукацыі Цэнтральнага раёна, маўляў, пакуль там пастановы не прымуць - нічога рабіць не можам», - піша чытачка «Басты» Аляксандра.

Маці вучаніцы 6 класа менскай школы №26 напісала: «На занятках - не болей за палову вучняў, а ў адным з дзясятых класаў на ўроку сёння было толькі 3 чалавекі».

«У класе, дзе мой сын вучыцца, з 29 чалавек школу наведваюць толькі пяцёра. Класная кіраўніца сёння пыталася ў тых, хто на даведцы быў - у каго якія дыягназы. Сэнсу няма, калі дыягназы ўсім аднолькавыя ставяць, нягледзячы на сімптомы. ВРВІ. Іншых хвароб у нас няма», - распавяла маці вучня 4 класа сярэдняй школы №21 Менска.

«У восьмых і трэціх класах - добра, калі палова ёсць, у малодшых класах - яшчэ менш. Усе адсутныя - на даведках», - піша Алег з Менска. Ягоныя дзеці вучацца ў школе №26.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках