23 красавiка 2024, aўторак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары пацвердзілі каранавірус у Льва Лешчанкі

17
Лекары пацвердзілі каранавірус у Льва Лешчанкі

У спевака запаленне лёгкіх.

У народнага артыста РСФСР Льва Лешчанкі пацвердзілася каранавірусную этыялогію пнеўманіі. Пра гэта паведаміў галоўны лекар ГКБ у Камунарцы Дзяніс Працэнкп ў Facebook, узяўшы афіцыйны дазвол у спевака, піша РБК.

«Леў Валяр'янавіч [Лешчанка] паступіў да нас у стацыянар з клініка-рэнтгеналагічнай карцінай пазабальнічнай пнеўманіі. Пасля дадатковага абследавання была пацверджана каранівірусная этыялогія пнеўманіі», - напісаў ён.

Са слоў Працэнкі, у першы дзень пасля паступлення ў артыста ўзмацнілася дыхавіца і знізіліся паказчыкі аксігенацыі крыві, у сувязі з чым яго пакінулі ў аддзяленні рэанімацыі. Тым не менш, у пятніцу, 27 сакавіка яго стан стабілізаваўся і лекары плануюць перавесці яго ў шпітальнае аддзяленне.

«Мяне туды не пускаюць. Але паляпшэнне відавочнае, усё нармальна», - заявіў РБК сябра Лешчанкі, народны артыст РСФСР, гумарыст Уладзімір Вінакур.

Пра тое, што Льва Лешчанку і ягоную жонку Ірыну шпіталізавалі ў Камунарцы, стала вядома 24 сакавіка. Са звестак СМІ, пасля паступлення ў стацыянар у іх дыягнаставалі двухбаковае запаленне лёгкіх. Вінакур, які наведаў Лешчанак, паведаміў, што ў апошні час яны не выязджалі з Расеі.

Як паведамляў Telegram-канал Baza, у шпіталь Лешчанка з жонкай трапілі 23 сакавіка. Лекары ацэньвалі стан артыста як стабільны. Пазней канцэртны дырэктар спевака Алег Дзмітрыеў заявіў, што ў Лешчанкі дыягнаставалі запаленне лёгкіх, пасля чаго артыста перавялі ў рэанімацыю. «Ён у рэанімацыі, «дыхае» кіслародам. Гэта не экстраны выпадак, мне растлумачылі», - сказаў ён.

Напярэдадні вечарам кіраўнік Міністэрства аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка паведаміў, што стан здароўя Лешчанкі палепшыўся. Ён адзначыў, што ход захворвання дазваляе спадзявацца на добры зыход.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках