19 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анархістам Емяльянаву і Камару далі 4 і 3,5 года калоніі строгага рэжыму

4
Анархістам Емяльянаву і Камару далі 4 і 3,5 года калоніі строгага рэжыму
Фота: spring96.org

Раней праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

27 сакавіка калегія Менскага гарадскога суда скараціла прысуды анархістам Мікіту Емяльянаву і Івану Камару, якія былі прысуджаныя да 7 гадоў пазбаўлення волі. Актывістаў не прывезлі на разгляд касацыйных скаргаў, хадайніцтвы абаронцаў аб выкліку асуджаных у суд былі адхіленыя, а прычыны такой пастановы не былі абвешчаныя, паведамляе «Радыё Свабода».

Емяльянаў цяпер асуджаны на 4 гады, Камар на 3 гады 6 месяцаў у калоніі строгага рэжыму. Сума шкоды (144 рублі ў адным эпізодзе, 1 рубель 48 цэнтаў у другім) застаўся без змен.

12 лютага Савецкі раённы суда Менску прызнаў Мікіту Емяльянава і Івана Камара вінаватымі ў злачынствах, учыненых у верасні і кастрычніку 2019 года. Емяльянаў прызнаўся, што кінуў лямпачку з фарбай у Менскі гарадскі суд, а Камар прызнаўся, што ён быў побач у той момант. Акцыя адбылася перад судом над актывістам анархісцкага руху Дзмітрыем Паліенкам. Абодва абвінавачаныя заявілі ў судзе, што акцыя была праявай салідарнасці з аднадумцамі.

Праваабаронцы прызналі асуджаных анархістаў палітычнымі вязнямі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках