24 красавiка 2024, Серада, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы, якія захраслі на Шры-Ланцы, шукаюць адзін аднаго і просяць самалёт

18
Беларусы, якія захраслі на Шры-Ланцы, шукаюць адзін аднаго і просяць самалёт

На выспе знаходзіцца блізу 170 нашых суграмадзян.

«Сітуацыя на Шры-Ланцы пагаршаецца. «Аэрафлот» скасаваў рэйсы да траўня, многія кампаніі ўжо не лётаюць. Вылецець ужо немагчыма». Гэта сённяшняе паведамленне беларускай турысткі Алесі, Шры-Ланку можна замяніць на што хочаце. Такія праблемы цяпер у беларусаў (і не толькі) на ўсіх курортах. МЗС бесперапынна інфармуе аб тым, што робіцца для іх вывазу. Тыя, хто сядзіць на курортах, не менш бесперапынна інфармуюць аб тым, як чакаюць выратавання, піша onliner.by.

«Нас да 170 чалавек»

Алеся знаходзіцца ў Кандзі і ўзяла на сябе працу для збору звестак аб беларусах на Шры-Ланцы.

Са слоў спадарыні, сітуацыя на выспе пагаршаецца: «Мы не ведаем, што рабіць. Тут каменданцкая гадзіна ўжо тыдзень. Мы самі затрымаліся ў гарах, а рэчы засталіся на ўзбярэжжы. Купляем квіткі на бліжэйшыя рэйсы, а іх касуюць. Грошай у многіх не стае. Апошняя магчымасць паляцець была з «Аэрафлотам», але яны касуюць палёты з 28 сакавіка і пачынаюць вывозіць толькі сваіх. Так, просяць Расею не рабіць адрозненняў паміж расейцамі і беларусамі, але ўсё ж...»

Цяпер важна знайсці і перапісаць усіх, але гэта чамусьці атрымліваецца дрэнна і павольна. «Для камунікацыі паміж беларусамі выкарыстоўваем чат, - тлумачыць Алеся. - Сустрэцца або аб'яднацца немагчыма, бо ў краіне каменданцкая гадзіна, перамяшчэнне па горадзе і паміж гарадамі і раёнамі строга забароненае, нават калі каменданцкая гадзіну здымаецца».

«У пасольстве папрасілі нас скласці спісы нашых грамадзян, - піша Алеся. - З іх падлікаў нас ад 60 да 170. Я асабіста складаю, але ўсё ідзе вельмі павольна... Усе, хто ўжо ў спісе, - гэта людзі, якія прыехалі задоўга да эпідэміі, у тым ліку мы. Вельмі хочам дадому. Нам патрэбны самалёт з Беларусі».

Куды адпраўляць звесткі

Адрас: bellanka2020@gmail.com.

Тэлефон: +375 29 105 31 76.

Якія звесткі патрэбныя

Прозвішча, імя (на дзвюх мовах);

нумар пашпарта і дата нараджэння;

зваротны білет (калі ёсць) і тэрміны дзеяння візы;

дата прыбыцця;

месца;

грамадзянства;

тэлефон, электронны адрас.

У Пасольстве Беларусі ў Індыі нам пацвердзілі: кантакты правільныя. Дыпламаты выкарыстоўваюць усе магчымасці, у тым ліку звяртаюцца да дапамогі каардынатараў з ліку турыстаў. Наогул жа, адна з актуальных рэгіянальных кропак інфармавання для рэгіёну - старонка амбасады ў Facebook.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках