25 красавiка 2024, Чацвер, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У выпадку ўспышкі нас чакае сапраўдная катастрофа»

49
«У выпадку ўспышкі нас чакае сапраўдная катастрофа»
АРХІЎНАЕ ФОТА MINSKNEWS.BY

Дастаткова паглядзець на стан лякарняў у беларускіх рэгіёнах.

Лякарня ў Слоніме – у жудасным стане. Людзі баяцца туды трапляць. Пра гэта заявіў слонімскі актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Віктар Марчык. Палітык расказаў у інтэрв'ю прэс-службе кампаніі, ці зможа горад супрацьстаяць эпідэміі:

– З чутак, працэс распаўсюджвання заражэння ў Беларусі ідзе. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Слоніме выпадкаў каранавірусу не зарэгістравана, але невядомая колькасць дыягназаў, звязаных з ВРВІ і пнеўманіяй – інфармацыя пра гэта ўвогуле не выдаецца.

Медыкі баяцца таго, што можа адбыцца. Калі пойдуць выпадкі інфікавання, то ўсіх хворых будуць адпраўляць у Гародню. Калі ў Гародні скончацца месцы, тады будуць класці ў Слонімскую інфекцыйную. У нас у Слоніме лякарня не тое што ў дрэнным – у жудасным стане. Людзі баяцца туды трапляць. У выпадку ўспышкі нас чакае катастрофа. Я не хачу ўсё валіць на мясцовыя органы ўлады, што гэта яны давялі лякарню да такога стану. Тут усё ідзе ад самага высокага кіраўніцтва. Калі б яны ўкладалі грошы ў фінансаванне лякарняў, а не ў стратныя лядовыя палацы, пафасныя ваенныя парады, самалёты, рэзідэнцыі і ўсё іншае – мы б цяпер гэтае пытанне не падымалі. Дзяржаўныя грошы сыходзяць на забавы «вялікіх гэтага свету», а медыцына і адукацыя застаюцца ні з чым.

Тое, што ва ўсім свеце ўводзяць карантын і закрываюць мяжы, а ў нас не – гэта зразумела. Сёлета выбары, і Лукашэнка баіцца, што калі ўвесці карантын, то адбудзецца поўны крах ягонай эканомікі. Ён баіцца і панікуе сам. Хоць трэба чыніць неабходныя захады: забараніць масавыя мерапрыемствы, рэгулярна даваць інфармацыю людзям пра тое, як сябе паводзіць, якія захады ўжываць, зачыніць навучальныя, дашкольныя ўстановы. Але ў нас гэтага не адбываецца праз баязлівасць уладаў, дыктатара і ягонага атачэння.

Праз бяздзейнасць кіраўніцтва Беларусі інфекцыя будзе толькі распаўсюджвацца. Мы можам перахварэць усе, многія не выжывуць. Я думаю, што будзе менавіта такая сітуацыя, таму што час выпушчаны.

Літаральна некалькі дзён таму ў нас памерла жанчына, памерла хутка, раптоўна, але заявілі, што яна памерла ад пнеўманіі. Гэта інфармацыя ад людзей, якія яе блізка ведалі, а медыкі не хочуць распаўсюджвацца. Так што глеба для падазрэнняў ёсць.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках