Volkswagen і Audi змянілі лагатыпы
5- 27.03.2020, 14:51
- 24,674
Брэнды пастанавілі заклікаць людзей захоўваць дыстанцыю не менш за 1 метр.
Кампаніі Volkswagen і Audi апублікавалі ў сацыяльных сетках новыя варыянты сваіх лагатыпаў. Такім незвычайным спосабам нямецкія брэнды пастанавілі заклікаць людзей падчас эпідэміі каранавірусу захоўваць дыстанцыю не менш за 1 метр, паведамляе avtodream.org.
Абедзве кампаніі ўжо паказалі свае новыя эмблемы ў кароткіх відэароліках.
«Традыцыйна мы пераадольваем крызіс разам і падтрымліваем ва ўсім адно аднаго. У Volkswagen перакананыя, што супольна будзе знойдзены шлях для супрацьстаяння і гэтаму новаму выкліку. Вельмі важна, каб цяпер усе сачылі за асабістай гігіенай і трымаліся неабходнай дыстанцыі пры стасунках», – гаворыцца ў паведамленні Volkswagen.
«Заставайцеся дома, шануйце дыстанцыю, будзьце здаровыя і падтрымлівайце адно аднаго ва ўсім», – заявілі ў прэс-службе Audi.