19 красавiка 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таргі скончыліся зніжэннем даляра да мінімуму за тыдзень

7
Таргі скончыліся зніжэннем даляра да мінімуму за тыдзень

Еўра абнавіў рэкорд.

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы ў пятніцу скончыліся зніжэннем даляра да мінімуму за тыдзень. Еўра і расейскі рубель падаражэлі і пацягнулі за сабой валютны кошык, кошт якога вырас на 0,13%, піша select.by.

За гэты тыдзень кошык валют падаражэў на 1,29%, а з пачатку сакавіка на 6,78%.

Курс даляра ўпаў на 0,0146 BYN да 2,5754 BYN/USD і апынуўся на мінімуме за 7 дзён.

Курс еўра падняўся на 0,0084 BYN да 2,8371 BYN/EUR і апынуўся на новым абсалютным максімуме. Папярэдні рэкорд пратрымаўся ўсяго чатыры дні. З пачатку сакавіка планка рэкорду паднялася ўжо пятым разам, а да гэтага рэкорд трымаўся больш за чатыры гады.

Курс расейскага рубля вырас на 0,0164 BYN да 3,3121 BYN/100 RUB.

Вынікі тыдня на валютным рынку Беларусі

Існы тыдзень беларускі рубель скончыў дэвальвацыяй да ўсіх асноўных валют:

даляр 0,0163 BYN (+0,64%);

еўра 0,0750 BYN (+2,72%);

сотня расейскіх рублёў 0,0361 BYN (+1,10%);

кошык валют +1,29%.

Назапашвальны вынік з пачатку сакавіка 2020

У параўнанні з пачаткам месяца вельмі значна падаражэлі даляр і еўра, трохі патаннеў расейскі рубель:

даляр 0,3363 BYN (+15,02%);

еўра 0,3696 BYN (+14,98%);

сотня расейскіх рублёў -,0285 BYN (-0,85%);

кошык валют +6,78%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках