19 красавiка 2024, Пятніца, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы 1244 чалавекі заражаныя каранавірусам

1
У Польшчы 1244 чалавекі заражаныя каранавірусам
ФОТА: PAP

16 чалавек памерлі.

У Польшчы яшчэ 23 чалавекі інфікаваныя каранавірусам. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцэх Андрусевіч, піша «Радыё Польшча».

«Напрыклад, чатыры чалавекі - з Сілезіі, чатыры - з Вялікапольскага, чатыры - з Варміньска-Мазурскага ваяводства. У Польшчы зарэгістраваныя 1244 выпадкі заражэння каранавірусам. З 4 сакавіка, гэта значыць, з моманту, калі быў зафіксаваны першы выпадак заражэння каранавірусам у Польшчы, 16 чалавек памерлі ад новага патагена», - сказаў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Польшчы.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы былі праведзеныя больш за 32,5 тысячы тэстаў.

Афіцэры польскай паліцыі правяраюць, ці знаходзяцца людзі, якія на карантыне, дома, а таксама надаюць ім неабходную дапамогу, - сказаў камендант сілезскай паліцыі Кшыштаф Юстынські.

«Мы разумеем, што на гэты момант мноства людзей засталіся дома адны. Магчыма, у іх няма магчымасці задаволіць нейкія ўзніклыя патрэбы, гэта значыць, яны не могуць набыць прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены», - адзначыў Кшыштаф Юстынські.

Нагадаем, што ўрад Польшчы да 11 красавіка ўвёў дадатковыя абмежаванні ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Забаронена выходзіць з дому, за выключэннем неадкладных патрэб, такіх як праца, паход у аптэку, да лекара або ў краму. Паліцыя таксама правярае, ці выконваюць мясцовыя жыхары гэтыя правілы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках