24 красавiка 2024, Серада, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі не будуць «ізаляваць» расейцаў, якія прыедуць у Беларусь на аўто

25
Памежнікі не будуць «ізаляваць» расейцаў, якія прыедуць у Беларусь на аўто

З 30 сакавіка ў РФ пачнецца непрацоўны тыдзень.

25 сакавіка Уладзімір Пуцін абвясціў, што ў рамках барацьбы з распаўсюдам каранавірусу для расейцаў абвяшчаецца тыдзень выходных - з захаваннем заробку. У той жа дзень Саўмін Беларусі абавязаў усіх, хто прыязджае ў нашу краіну з дзяржаў, дзе ёсць выпадкі заражэння COVID-19, 14 дзён знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах.

Не сакрэт, што многія расейцы месцам адпачынку падчас «доўгіх выходных» выбіраюць Беларусь. У Расеі каранавірус выявілі ўжо ў тысячы чалавек - гэта значыць, што расейцы па прыбыцці ў Беларусь павінны адпраўляцца ў хатнюю самаізаляцыю на два тыдні. Але выходных у іх усяго тыдзень! І хто будзе кантраляваць, як грамадзяне Расеі выконваюць самаізаляцыю?

Цяпер дакладна зразумела адно: у гэтым не будуць удзельнічаць беларускія памежнікі.

«Супрацоўнікаў органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць памежны кантроль, на расейскім кірунку няма», - распавёў «Еўрарадыё» афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі. Адпаведна, нашы памежнікі не будуць ні правяраць аўтамабілі, якія едуць з Расеі, ні фіксаваць, калі яны ўязджаюць у Беларусь, каб пачаць адлік для двухтыднёвай самаізаляцыі.

25 сакавіка беларускі ўрад прыняў пастанову №171 аб каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Дакумент вызначае захады для прадухілення яе завозу і распаўсюду. Асобы, якія прыязджаюць у Беларусь з краін, дзе зарэгістраваныя выпадкі заражэння COVID-19, павінны 14 дзён знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах. Да заканчэння гэтага тэрміну яны не змогуць выехаць з нашай краіны.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Расеі дасягнула 1036. За апошнія дні лекары дыягнаставалі 196 новых выпадкаў заражэння.

З панядзелка, 30 сакавіка, у Расеі праз каранавірус абвясцілі непрацоўным тыдзень з захаваннем заробку.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках