20 красавiка 2024, Субота, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: па апусцелых праз карантын гарадах блукаюць дзікія жывёлы

2
Відэафакт: па апусцелых праз карантын гарадах блукаюць дзікія жывёлы

Каровы, пумы, вараны і іншыя дзікія жывёлы цяпер свабодна сябе адчуваюць на вуліцах гарадоў.

Дзікіх звяроў усё часцей бачаць у гарадах на вуліцах, у той час як жыхары прытрымліваюцца карантынных захадаў і сядзяць дома праз пандэмію каранавірусу, піша korrespondent.net.

Так, выданне Newsflare выклала відэа, знятае ў багатым прыгарадзе індыйскай сталіцы Гургаон. На вуліцах раёна, дзе размяшчаюцца дарагія гандлёвыя цэнтры, начныя клубы, офісы заходніх кампаній, цяпер разгульваюць каровы.

Newsflare апублікавала яшчэ адзін ролік ад наглядчыка нацыянальнага парку, які зняў яго на востраве Конг у тайландскай правінцыі Крабі. Замест турыстаў пляжы акупавалі камодскія вараны, даўжыня якіх можа перавышаць тры метры, а вага - 80 кілаграмаў.

Амерыканская тэлекампанія KDVR паведаміла, што за два дні паліцыянты горада Боўлдэра прынялі некалькі званкоў, у якіх гараджане апавяшчалі вартавых парадку аб пумах на вуліцах.

Нагадаем, раней мы паведамлялі, што ў каналах Венецыі з'явіліся рыбы, а ў акваторыі былі заўважаныя дэльфіны. Таксама ў цэнтры сталіцы краіны ў фантане плавалі качкі, а на вуліцах бачылі дзіка.

Некаторым жывёлінам даводзіцца цяжка і яны б'юцца адна з адной за ежу. Так, свет абляцелі кадры бойкі сотні галодных малпаў на вуліцы аднаго з гарадоў у Тайландзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках