29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праспекце Незалежнасці паставілі камеру хуткасці

3
На праспекце Незалежнасці паставілі камеру хуткасці
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Навошта?

Адцінак вуліцы каля дома 99 на праспекце Незалежнасці ў Менску прызнаны аварыйна небяспечным, таму мабільная камера хуткасці прадоўжыць там працаваць найбліжэйшым часам. Дадатковыя датчыкі з'явяцца на вуліцах па меры неабходнасці. Пра гэта tut.by паведамілі ў ДАІ Менска.

ДАІ Менска прааналізавала ДТЗ, прычынай якіх было парушэнне кіроўцамі ўстаноўленай хуткасці. Высветлілася, што адзін з аварыйна небяспечных адрэзкаў знаходзіцца ля дома №99 на праспекце Незалежнасці (ад вуліцы Філімонава да бульвара Талбухіна).

Спачатку ДАІ зрабіла на гэтым адцінку тэставы замер хуткасці. Пры гэтым папераджальныя дарожныя знакі не выстаўляліся, а зухам «лісты шчасця» не рассылалі. Высветлілася, што толькі за адну гадзіну кантрольных вымярэнняў кіроўцы перавысілі хуткасць больш за 150 разоў. У тым ліку на камеру чатыры разы трапілі кіроўцы гарадскіх аўтобусаў.

У выніку 16 сакавіка мабільную камеру хуткасці ў гэтым месцы выставілі для працы ў штатным рэжыме. Працаваць у гэтым месцы яна будзе ў розны час да 5 красавіка.

У наступным мабільныя датчыкі кантролю хуткасці будуць выстаўляць з улікам вынікаў аналізу аварыйнасці, паводзін кіроўцаў і зменлівасцю на дарозе становішча, напрыклад, з'яўлення на вуліцах матацыклаў.

Дарэчы, цяпер мабільныя камеры хуткасці працуюць не толькі ў сталіцы. У Менскай вобласці датчыкі выстаўляюць у трох месцах: на 59 км трасы Р-23, 29 км трасы М-4, 419 км трасы Р-43.

Нагадаем, мабільныя камеры хуткасці зніклі з беларускіх дарог яшчэ ў снежні мінулага года. Затым начальнік ДАІ Беларусі Дзмітрый Карзюк паведаміў, што радары найбліжэйшым часам вернуць на дарогі краіны, аднак месцы іх усталявання будуць вызначаць паводле іншых крытэраў. Раней радары стаялі ў месцах, дзе адбываліся розныя аварыі. Цяпер іх будуць усталёўваць у тых месцах, дзе ДТЗ адбываюцца праз перавышэнне хуткасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках