29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Услед за Джонсанам каранавірусам заразіўся кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Вялікай Брытаніі

1
Услед за Джонсанам каранавірусам заразіўся кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Вялікай Брытаніі
МЭТ ХЭНКОК

Мэт Хэнкок знаходзіцца ў самаізаляцыі дома.

Міністр аховы здароўя Вялікай Брытаніі Мэт Хэнкок здаў станоўчы тэст на каранавірус.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на ВВС.

Хэнкок знаходзіцца ў самаізаляцыі дома і, паводле афіцыйных звестак, мае лёгкія сімптомы.

Сёння таксама стала вядома, што каранавірусам інфікаваны прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан. Ён таксама знаходзіцца ў хатняй самаізаляцыі.

Джонсан прадаўжае ўзначальваць урад, але ягоны офіс на Даўнінг-стрыт закрылі. Прадстаўнік урада заявіў, што прадукты і працоўныя дакументы прэм'еру пакідаюць ля ягоных дзвярэй.

Іншыя людзі, якія працуюць на Даўнінг-стрыт, таксама цяпер ізалююцца.

Джонсан не з'явіцца на штодзённым брыфінгу аб каранавірусе сёння ўдзень. Яго заменіць міністр Кабінета міністраў Майкл Гоув.

Раней прынц Чарльз - спадчыннік брытанскага пасаду - здаў станоўчы тэст на каранавірус. 71-гадовы сын каралевы Элізабэт II мае лёгкія сімптомы і застаецца ў добрым стане.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках