20 красавiка 2024, Субота, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі за апошнія дні ад каронавіруса памерлі 769 чалавек

1
У Гішпаніі за апошнія дні ад каронавіруса памерлі 769 чалавек
ФОТА: EPA/UPG

Інфікаваныя больш за 64 тысячы чалавек.

Колькасць памерлых у выніку каронавіруса ў Гішпаніі ўзрасла да 4858. За апошнія дні памерлі 769 чалавек, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам смяротнасці за адзін дзень.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на El Pais.

Два гішпанскія эпіцэнтры распаўсюджвання віруса таксама перавысілі свае горшыя паказчыкі: у Мадрыдзе за адзін зафіксавалі 322 смерці, у Каталоніі - 208.

Агульная колькасць заражаных вірусам людзей вырасла да 64 059 чалавек. Лічбы, аднак, паказваюць на тое, што колькасць новых інфекцый можа запавольвацца, бо за мінулыя дні колькасць інфіцыраваных вырасла на 14%, тады як днём раней рост складаў 18%, а пазаўчора - 20%.

Таксама адзначаецца, што ад каронавіруса вылечыліся 9357 чалавек, а гэта амаль удвая больш, чым памерла.

Сёння стала вядома, што гішпанскія органы аховы здароўя вяртаюць кітайскаму вытворцу буйную партыю хуткіх тэстаў на дыягнаставанне каронавіруса, бо яны былі ненадзейнымі.

Нагадаем, парламент Гішпаніі падтрымаў прапанову ўрада падоўжыць надзвычайнае становішча праз распаўсюджванне каронавіруса да 12 красавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках