25 красавiка 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Івашын: Міністэрства аховы здароўя фальсіфікуе звесткі

19
Дзяніс Івашын: Міністэрства аховы здароўя фальсіфікуе звесткі
ДЗЯНІС ІВАШЫН

Сістэма масавых фальсіфікацый ужываецца ў Беларусі ўжо чвэрць стагоддзя.

Гарадзенскі журналіст, рэдактар беларускай службы Informnopalm штодзень адсочвае сітуацыю з каронавірусам і выявіў, што звесткі аб колькасці пацыентаў у Беларусі заніжаныя, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Сістэма масавых фальсіфікацый ужываецца ў Беларусі ўжо чвэрць стагоддзя, і таму для гэтай машыны хлусні, дэзінфармацыі абсалютна не праблематычна фальшаваць «выбары», агульную колькасць хворых каронавірусам або любую іншую інфармацыю, - уважае Івашын.

Са слоў журналіста, колькасць пацыентаў, выяўленых у Беларусі, вельмі сумнеўная:

- Ва Украіне агульная колькасць інфікаваных перавысіла 200 чалавек, у Польшчы - 1200, у Літве - 350, у Латвіі - амаль 300, у Расеі - 1000. У Беларусі, афіцыйна, крыху больш за 90 чалавек.

Дзяніс Івашын збіраецца правесці маштабнае журналісцкае расследаванне ў дачыненні да каронавіруса ў Беларусі і чаму ў нашай краіне на афіцыйным узроўні няма карантыну.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках