25 красавiка 2024, Чацвер, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць памерлых ад каронавіруса перавысіла 25 тысяч

4
Колькасць памерлых ад каронавіруса перавысіла 25 тысяч

Кожная трэцяя смерць - у Італіі.

Пандэмія каронавіруса прывяла да смерці звыш 25 тысяч чалавек ва ўсім свеце, больш за ўсё смяротных выпадкаў зарэгістравана на тэрыторыі Еўропы, піша nv.ua.

Паводле звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, на 27 сакавіка, у свеце зафіксавана 25 251 лятальны выпадак, звязаны з каронавірусам.

Амаль кожная трэцяя смерць прыпадае на Італію, дзе памерлі 8 215 чалавек. За ёй ідуць Гішпанія (4 858) і Кітай (3 292).

З пачатку пандэміі ў свеце зарэгістравана больш за 558 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам.

У сувязі з пандэміяй COVID-19 у многіх краінах абвясцілі надзвычайнае становішча, закрылі межы для замежных турыстаў, прыпынілі працу школ, універсітэтаў, гандлёвых цэнтраў, скасавалі культурныя і спартыўныя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках