19 красавiка 2024, Пятніца, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь яшчэ не дамовілася з РФ пра пастаўкі нафты ў красавіку

17
Беларусь яшчэ не дамовілася з РФ пра пастаўкі нафты ў красавіку

Пачатак паставак у наступным месяцы пад пагрозай зрыву.

Пачатак паставак нафты з Расеі ў Беларусь у красавіку пад пагрозай зрыву, бо найбуйнейшыя расейскія кампаніі дагэтуль не падпісалі дамовы з «Белнафтахімам» праз рознагалоссі, паведамілі Рейтер чатыры крыніцы ў галіны, піша tut.by.

Тыдзень таму паведамлялася, што ўрады Беларусі і Расеі «дамовіліся» пра кошт расейскай нафты для Менска пасля трох месяцаў спрэчак. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. «Роснефть» пацвердзіла аднаўленне паставак нафты ў Беларусь з прэміяй 5 даляраў за тону, «на тых умовах, якія мы прапаноўвалі беларускаму боку».

- З прэміі 11,7 даляра з тоны 7 даляраў зніжаюць кампаніі, тыя, што засталіся 4,7 даляра будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі. То бок урад Расеі возьме гэтыя 4,7 даляра на сябе, - удакладніў Румас.

У Мінфіне Беларусі заявілі, што пачалі працу з расейскімі калегамі на гэты конт. Аднак статс-сакратар, намеснік міністра фінансаў РФ Аляксей Сазанаў заявіў, што не ведае пра схемы кампенсацый і ні з кім не працуе на гэты конт.

«Роснефть», «Лукойл», «Газпромнефть», «Сургутнефтегаз» і «Татнефть», якія планавалі аднавіць экспарт у Беларусь з наступнага месяца, пакуль не аформілі маршрутныя даручэнні ў «Транснефти», і пачаць пастаўкі з 1 красавіка ўжо не паспеюць, сказалі тры крыніцы ў нафтакампаніях. «Кантракты не падпісаныя, аб'ёмы не аформленыя. Наступны тыдзень непрацоўны. Да 1 красавіка ўжо не паспяваем», - сказаў адзін з іх.

У «Белнафтахіме» адмовіліся ад каментароў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках