24 красавiка 2024, Серада, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NATO афіцыйна ўступіла 30-я дзяржава

5
У NATO афіцыйна ўступіла 30-я дзяржава

Паўночнаатлантычны альянс пашырыўся.

27 сакавіка Паўночная Македонія афіцыйна стала новым сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу. Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

У пятніцу Паўночная Македонія перадала на захоўванне свой дакумент пра далучэнне да Паўночнаатлантычнай дамовы ў Дзяржаўны дэпартамент ЗША ў Вашынгтоне.

Хаўруснікі па NATO падпісалі Пратакол аб далучэнні Паўночнай Македоніі ў лютым 2019 года, пасля чаго ўсе 29 нацыянальных парламентаў прагаласавалі за ратыфікацыю cяброўства краіны.

Выступаючы ў пятніцу ў Брусэлі, генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў: «Паўночная Македонія цяпер з'яўляецца часткай сям'і NATO, сям'і з трыццаці краін і амаль аднаго мільярда чалавек. Сям'я, заснаваная на ўпэўненасці, што незалежна ад таго, з якімі цяжкасцямі мы сутыкаемся, мы ўсе разам мацнейшыя і больш бяспечныя.

Цырымонія ўзняцця сцяга Паўночнай Македоніі адбудзецца ў штаб-кватэры NATO 30 сакавіка 2020 года ў прысутнасці генеральнага сакратара NATO Енса Сталтэнберга, кіраўніка Вайсковага камітэта NATO галоўнага маршала авіяцыі сэра Сцюарта Піча і Часовага паверанага ў справах дэлегацыі Паўночнай Македоніі пры NATO Зорана Тодарава.

Нагадаем, 12 лютага 2019 года ўрад у Скоп'і афіцыйна паведаміў пра змену назвы Македоніі Рэспубліка Паўночная Македонія, каб завяршыць зацягнутую спрэчку з Грэцыяй.

Грэцыя гадамі блакавала сяброўства Македоніі ў NATO, уважаючы, што яе назва ўтрымлівае тэрытарыяльныя прэтэнзіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках