23 красавiка 2024, aўторак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смяротны грэх беларускіх уладаў

14
Смяротны грэх беларускіх уладаў
Андрей Курейчик

Лукашэнка павінен патрапіць у «інфекцыёнку» і паляжаць пад апаратам ШВЛ.

Вядомы беларускі рэжысёр Андрэй Курэйчык у сваім відэаблогу даў ацэнку дзеянням беларускіх уладаў у сувязі з эпідэміяй каронавіруса:

«Мы пагаворым пра два смяротныя грахі чалавецтва. Першы грэх - гэта ганарыстасць. Ёсць людзі, якія заўсёды перакананыя, што яны маюць рацыю. Нават калі ўся навука кажа адваротнае, яны перакананыя, што памыляецца матэматыка і біялогія, а яны маюць рацыю.

Да такой катэгорыі людзей належыць беларускае кіраўніцтва. Паглядзіце: пандэмія каронавіруса ідзе ўжо тры месяцы ва ўсіх краінах свету, амаль паўмільёна заразілася, амаль 30 тысяч памерла. Ужо зразумела ўсё: з якой хуткасцю распаўсюджваецца вірус, як ён перадаецца. Усе краіны дзейнічаюць па адным выразным пратаколе, каб спыніць эпідэмію, механізм якой матэматычна вылічаны. Гэта - матэматыка.

Беларускае ж кіраўніцтва перакананае, што каронавірус валодае дзіўнай уласцівасцю: трапляючы на тэрыторыю Беларусі, ён пачынае распаўсюджвацца значна больш павольнымі тэмпамі. Ён праходзіць лёгка і бессімптомна, ён не кранае беларускую ДНК і беларускія клеткі, ён праяўляе свядомасць - перакананае беларускае кіраўніцтва. А ўвесь свет вакол - гэта «панікёры».

Мне здаецца, што Лукашэнка павінен патрапіць у «інфекцыёнку» і паляжаць крышачку пад ШВЛ для таго, каб зразумець, што ў гэтым свеце ёсць аб'ектыўная рэальнасць. А калі ты лічыш, што аб'ектыўная рэальнасць у цябе ў галаве, то трэба памятаць, што за гэта калісьці сатана быў зрынуты ў пекла, а людзі, якія ўявілі, што могуць ведаць столькі, колькі і Бог, былі выгнаныя з раю.

Але нам нельга аддавацца і іншаму граху. Гэты грэх журба. Зразумела, што ў нас у краіне такое кіраўніцтва. Але нельга паддавацца маркоце. А калі ўся гэтая страшная гісторыя скончыцца, кожны з нас паводле вынікаў зробіць высновы».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках