25 красавiка 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брама для каронавіруса: «расейцы прыедуць да нас на выходныя»

55
Брама для каронавіруса: «расейцы прыедуць да нас на выходныя»

Як беларускія ўлады распаўсюджваюць эпідэмію COVID-19.

У разгар эпідэміі каронавіруса Лукашэнка выступіў перад рабочымі завода «Белгіпс». Частку выступу дыктатара паказалі на тэлеканале «Беларусь 1».

«Вось зараз выходныя гэтыя. Куды расейцы паедуць? Яны прывыклі да нас больш за ўсё ехаць. Вядома, прыедуць да нас, у гатэлях будуць жыць, у аграсядзібах. І дзякуй Богу, яны ж прыедуць з грашыма. Куды ім дзявацца? Мы не павінны ад іх закрывацца», - сказаў Лукашэнка.

Як вядома, тыдзень з 30 сакавіка да 3 красавіка аб'яўлены ў Расеі непрацоўным у сувязі з эпідэміяй каронавіруса.

Нагадаем, раней дыктатар заяўляў, што кожны які прыязджае з-за мяжы правяраецца, а цяпер наогул усё павінны праходзіць 14 дзённы карантын. Атрымліваецца, што на расейцаў гэтае правіла не распаўсюджваецца і Лукашэнка адкрывае на выходныя браму для каронавіруса ў Беларусі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках