11 лiпеня 2020, Субота, 22:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэльскі генерал здаўся ЗША

9
Венесуэльскі генерал здаўся ЗША

Ён праходзіць паводле справы пра гандаль наркотыкамі разам з Нікаласам Мадурам.

Супрацоўнікі Упраўлення барацьбы з наркотыкамі ЗША (DEA) вылецелі ў Калумбію, каб арыштаваць Клівера Алкалу Карданеса, адстаўнога венесуэльскага генерала, якога ЗША абвінавачваюць у наркатэрарызме, паведамляе «Голос Америки».

Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі дзве крыніцы ў DEA, знаёмыя з аперацыяй.

За дзень да гэтага ЗША абвінавацілі незаконнага кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура, Алкалу і яшчэ больш за дзесяць высокапастаўленых венесуэльскіх службовых асоб у «наркатэрарызме». Дзярждэпартамэнт ЗША абвясціў пра ўзнагароду сумаю да 10 млн даляраў за інфармацыю, якая дапамагла б арыштаваць Алкалу.

Генеральны пракурор ЗША Уільям Бар абвінаваціў Мадура і блізкіх да яго асоб у злачыннай змове з калумбійскай тэрарыстычнай групоўкай ФАРК з мэтай «затапіць Злучаныя Штаты какаінам».

Паводле непацверджаных звестак, Алкала добраахвотна здаўся DEA і пагадзіўся супрацоўнічаць з абвінавачваннем.