27 траўня 2020, Серада, 12:29
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон заклікаў Еўропу да салідарнасці

2
Макрон заклікаў Еўропу да салідарнасці

Французскі лідар даў інтэрв'ю тром італьянскім газетам.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў дзяржавы Еўропы да большай салідарнасці ў барацьбе з каронавірусам. Французскі лідар даў інтэрв'ю тром італьянскім газетам: Corriere de la Serra, La Stampa і La Repubblica, паведамляе dw.com.

«Мы не зможам пераадолець гэты крызіс без моцнай еўрапейскай салідарнасці як у пытаннях аховы здароўя, так і ў пытаннях бюджэту», - упэўнены ён.

Апошняе з'яўляецца спасылкай да заклікаў Італіі і Гішпаніі выпусціць спецыяльныя аблігацыі, якія дазволяць на ўзроўні ЕЗ браць пазыкі для дапамогі найбольш пацярпелым краінам.