25 красавiка 2024, Чацвер, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У хворых з запаленнем лёгкіх у Бараўлянах не пытаюцца, з кім яны кантактавалі.

30
У хворых з запаленнем лёгкіх у Бараўлянах не пытаюцца, з кім яны кантактавалі.

У хворых з запаленнем лёгкіх не бяруць тэст на каронавірус.

Колькасць хворых на запаленне лёгкіх у гэтым годзе ў Беларусі нашмат большая, чым раней.

Пра тое, як праходзіць абследаванне пацыентаў з пнеўманіяй нам распавяла адна з падпісчыц групы «Еўрапейскай Беларусі» ў «Фэйсбуку»:

- Пазаўчора майго ўнука паклалі ў Менскую цэнтральную раённую бальніцу ў Бараўлянах з падазрэннем на прыкаранёвую пнеўманію. Сёння бацькам дыягназ пацвердзілі.

Паколькі жывуць мае дзеці і ўнукі ў Менскім раёне, у Аксакаўшчыне, на рэнтген іх адпраўлялі ў Заслаўе. Там зрабілі здымак, паставілі той самы папярэдні дыягназ, прыкаранёвая пнеўманія і... адправілі назад да лекара сельскай амбулаторыі, што раней накіравала дзіця на рэнтген. Натуральна, лекарка выпісала накіраванне ў раённую бальніцу, куды бацькі адвозілі ўнука самі, на аўтамабілі.

Я даведалася ў нявесткі, ці апытвалі іх пра сімптомы, цікавіліся, ці хварэе хто ў сям'і, з кім кантактаваў. Высветлілася, што не, толькі падрабязна распыталі колькі часу ўжо хварэе, якія праявы захворвання, тэмпература.

Уразіла яшчэ адна акалічнасць: рэнтгенаўскі здымак далі ў раздрукаваным выглядзе, у шпіталі сказалі, што патрэбны рэальны файл са здымкам, бо ў раздрукаваным выглядзе недастаткова выразна відаць. Бацькоў зноў адправілі за ім у Заслаўе. На пытанне, ці нельга запытаць гэты файл у Заслаўскай паліклініцы, адказ быў прадказальны - не.

Пакуль я выходзіла са ступару ад такой інфармацыі, сын з'ездзіў у Заслаўе, дзе файл са здымкам яму запісалі. Ён адвёз яго ў Бараўляны. Гэта было ўчора. Сёння стала вядома, што файл у іх не чытаецца.

Спытала ў дзяцей, ці будзе зроблены ўнуку тэст на каронавірус? Не высвятлялі - самі яшчэ ў ступары.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках