25 красавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чакае «дармаедаў» з 1 траўня?

30
Што чакае «дармаедаў» з 1 траўня?

У Беларусі склалі графік працы «дармаедскіх» камісій.

Беларусы, якія трапілі ў базу незанятага ў эканоміцы насельніцтва, з 1 траўня будуць аплачваць газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне поўнымі тарыфамі. Па ўсёй краіне тым часам праводзяць «дармаедскія» камісіі. Мясцовыя ўлады публікуюць расклад такіх пасяджэнняў, у некаторых выпадках графік склалі да канца года. Партал tut.by паглядзеў, з якой перыядычнасцю збіраецца камісія, хто ў іх уваходзіць і што трэба зрабіць, каб пацвердзіць занятасць.

Паводле якога графіка працуюць камісіі

Гарадзенскі аблвыканкам, да прыкладу, сабраў актуальную інфармацыю па графіку работы пастаянна дзейнай камісій па каардынацыі работы ў садзейнічанні занятасці насельніцтва ва ўсіх раёнах на сайце камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны.

У некаторых раёнах і гарадах склалі графік працы камісій да канца года. Так зрабілі ў Баранавічах, дзе пасяджэння праводзяць двойчы ў месяц - у другую і чацвёртую сераду. На сайце гарвыканкама размясцілі графік пасяджэнняў да канца года.

У іншых абласцях і Менску таксама рэгулярна праводзяць пасяджэнні такіх камісій, іх расклад можна паглядзець на сайтах гарадскіх і раённых выканкамаў. Да прыкладу, у Маладзечанскім раёне пасяджэння сёлета праводзяць двойчы ў месяц (толькі ў студзені было адно), у Чавускім - кожную другую і чацвёртую сераду месяца, у Жлобінскім - другі і чацвёрты аўторак, у Калінкавіцкім раёне - першую і трэцюю сераду, у Шчучынскім - першы і трэці панядзелак. У Бабруйску графік пасяджэнняў распісаны па чэрвень (уключна).

У некаторых выпадках праводзяць пазачарговыя паседжанні камісій. Да прыкладу, так рабілі ў лютым у Берасці.

Пры гэтым удзельнікі камісіі дадаткова праводзяць індывідуальныя кансультацыі ў вызначаныя дні.

Паглядзець расклад працы камісіі можна на сайтах гар-, рай- і аблвыканкамаў.

Хто ўваходзіць у камісіі

Да прыкладу, у Баранавічах у камісію ўключылі ў тым ліку старшыню гарадскога савета дэпутатаў, намесніка старшыні гарвыканкама, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і ў справах моладзі гарвыканкама, начальніка гарадской інспекцыі ў падатках і зборах, намесніка начальніка Баранавіцкага ГАУС, памочнікаў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікоў службы занятасці, работнікаў ЖРЭУ, паліклінікі, прафзвязу, прадстаўніка арганізацыі «Белая Русь».

Як пацвердзіць занятасць у эканоміцы

У траўні ўлады абновяць спіс працаздольнага насельніцтва, якое не занятае ў эканоміцы. Тым, хто трапіць у яго і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, прыйдзецца аплачваць па поўных тарыфах гарачае водазабеспячэнне. Да 21 красавіка трэба паспець падаць у камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці дакументы, якія пацвярджаюць занятасць. Абнаўляюць базы штоквартальна, адпаведна падаць дакументы трэба да 21 кастрычніка, 21 студзеня, 21 ліпеня адпаведна.

Нагадаем, што для тых, хто працуе за мяжой, пацвярджальным дакументам можа быць копія працоўнай дамовы - кантракту. Таксама доказам паслужыць копія пасведчання, дазволу, ліцэнзіі на вядзенне адвакацкай, натарыяльнай дзейнасці. Чалавек можа падаць копіі і іншых дакументаў, якія даказваюць, што ён працуе за мяжой.

Беларусам, якія вучацца на дзённай форме ў іншых краінах, можна ўзяць даведку з іх установы адукацыі. Пацвердзіць навучанне за мяжой магчыма і копіяй дамовы на аказанне адукацыйных паслуг або іншымі дакументамі, якія даказваюць факт навучання.

Пры гэтым важна, каб дакументы былі афіцыйна перакладзеныя на адну з дзяржаўных моў - расейскую ці беларускую.

Чытаць цалкам:

Якія навіны ўлады падрыхтавалі для незанятых з 1 траўня

З 1 траўня дармаеды будуць цалкам аплачваць ацяпленне і газ. Раней планавалася, што гэта адбудзецца з кастрычніка 2019 года, але ўлады перанеслі тэрмін. Нагадаем, са студзеня 2019 года ўтрыманцы ўжо аплачваюць поўнымі тарыфамі гарачае водазабеспячэнне.

Пры гэтым па-ранейшаму невядома, колькі чалавек знаходзіцца ў базе не занятага ў эканоміцы насельніцтва і колькі з іх ужо атрымліваюць квітанцыі з іншымі разлікамі. Улады не раскрываюць гэтую інфармацыю. Раней чыноўнікі паведамлялі, што ў базе не занятых у эканоміцы лічыцца блізу 500 тысяч чалавек.

Улады раней прагназавалі, што «дармаедскія» квітанцыі атрымаюць 54 тысячы чалавек. Іх дасылаюць тым, хто трапіў пад дэкрэт па садзейнічанні занятасці насельніцтву, пры гэтым мае ва ўласнасці кватэры. Пры гэтым у некаторых раёнах рахункі поўнымі тарыфамі за падагрэў вады ніхто з уключаных у базу не атрымаў, сярод іх - Браслаўскі, Лёзненскі, Маларыцкі (звесткі на красавік гэтага года).

Нагадаем, пасля запуску базы не занятых у эканоміцы «выявілася шмат памылак, пачаліся тэлефаванні ад людзей, якія трапілі ў базу выпадкова, сярод іх - і працаўладкаваныя, і пенсіянеры. Як паведамляла выданне mlyn.by, таксама сустракаліся гісторыі, калі чалавек даўно з'ехаў за мяжу або яго ўжо няма ў жывых, а ў базу дармаедаў ён усё роўна патрапіў. У базу ўключылі дзяўчыну, якая 20 гадоў таму загінула ў цісканіне на Нямізе.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках