19 красавiка 2024, Пятніца, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі на пустой плошчы Святога Пятра памаліўся пра завяршэнне пандэміі

3
Папа Рымскі на пустой плошчы Святога Пятра памаліўся пра завяршэнне пандэміі

Пантыфік прачытаў урывак з Евангелля пра Хрыста і яго вучняў, якія трапілі ў буру.

Папа Рымскі Францыск выступіў на пустой плошчы Святога Пятра са зваротам да «Горада і свету», падчас якога памаліўся пра завяршэнне пандэміі каронавіруса, паведамляе РБК. Звычайна малітву Urbi et Orbi пантыфік прамаўляе на Каляды і каталіцкі Вялікдзень. Гэтым разам ён зачытаў яе праз пандэмію каронавіруса.

83-гадовы пантыфік выступіў на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Доступ публікі да яе закрыты з 10 сакавіка.

Папа Рымскі прачытаў урывак з Евангелля паводле святога Марка пра Ісуса Хрыста і яго вучняў, якія трапілі ў буру. З бурай ён параўнаў пандэмію каронавіруса.

«Усіх нас заспела знянацку нечаканая і лютая бура, і ўсе мы раптам заўважылі, што знаходзімся ў адной лодцы, аднолькава ўражлівыя і разгубленыя. <...> Вельмі лёгка пазнаць сябе ў гэтым аповедзе», - сказаў ён, звяртаючыся да вернікаў. У сувязі з гэтым ён прывёў словы Езуса: «Што ж вы такія палахлівыя? Няўжо ў вас няма веры?»

Нагадаем, з пачатку эпідэміі ў свеце ад COVID-19 памерла 27 365 чалавек, ачунялі 131 712 чалавек. Самая вялікая колькасць смерцяў ад COVID-19 у Італіі - 9134.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках