2 чэрвеня 2020, aўторак, 2:58
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Польшча ўвяла беспрэцэдэнтную колькасць ільгот для грамадзян

3
Матэвуш Маравецкі: Польшча ўвяла беспрэцэдэнтную колькасць ільгот для грамадзян

«Антыкрызісны шчыт» з'яўляецца адным з найбуйнейшых сацыяльных праектаў у свеце.

Сейм Польшчы прыняў папраўкі да закона аб сістэме інстытутаў развіцця. Гэта адзін з законаў, што ўваходзіць ва ўрадавую праграму «Антыкрызісны шчыт», якая павінна змякчыць негатыўныя эканамічныя наступствы эпідэміі каранавірусу. Абноўлены закон прадугледжвае пашырэнне магчымасцяў фінансавання і дзейнасці Польскага фонду развіцця, паведамляе «Польскае Радыё».

Як заяўляюць аўтары закона, «у сувязі з распаўсюдам COVID-19 паўстала неабходнасць эфектыўнага ўкаранення фінансавай дапамогі для суб'ектаў, у асаблівасці, прадпрымальнікаў, якіх закранулі наступствы віруса. З мэтай неабходнасці пашырыць спектр дзейнасці Польскага фонду развіцця».

На падлікі, гэтыя змены каштавацьмуць польскай дзяржаве больш за 11 мільярдаў злотых (блізу 2,4 мільярдаў еўраў) на найбліжэйшыя 3 гады.

Сейм прыняў таксама спецзакон, які змяшчае пакет дапамогі фірмам і работнікам, якія выявіліся ў цяжкай сітуацыі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Новыя палажэнні вызваляюць дробныя фірмы і самазанятых ад выплаты ўнёскаў у Дзяржаўную страхавую ўправу тэрмінам на 3 месяцы, а таксама палягчаюць доступ да танных крэдытаў і дазваляюць адтэрміноўку выплаты падаткаў.

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі перад галасаваннем падкрэсліў, што польскі «Антыкрызісны шчыт» з'яўляецца адным з найбуйнейшых у суадносінах ВУП такога кшталту праектаў у свеце. Кіраўнік урада запэўніў, што ў найбліжэйшыя дні ўрад будзе рыхтаваць чарговыя пастановы ў падтрымку польскай эканомікі:

«Колькасць льгот, якія мы тут увялі, колькасць непасрэдных даплат для работнікаў з'яўляецца беспрэцэдэнтнай. Гэты «Антыкрызісны шчыт» у суадносінах з ВУП - самы маштабны ў параўнанні з іншымі дзяржавамі. Я веру, што дзякуючы гэтаму мы будзем у стане выратаваць мноства працоўных месцаў. І мы будзем рабіць усё магчымае, каб ужо праз некалькі дзён прапанаваць яшчэ шэраг пастаноў для бяспекі польскай эканомікі».

У аўторак дакумент паступіць у Сенат, а затым на подпіс да прэзідэнта Анджэя Дуды.