25 красавiка 2024, Чацвер, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас вакацый беларускія настаўнікі будуць «выседжваць гадзіны» замест карантыну

12
Падчас вакацый беларускія настаўнікі будуць «выседжваць гадзіны» замест карантыну
Фото: Mateusz Wlodarczyk/FORUM

Чаго дамагаецца Міністэрства адукацыі?

Настаўнікі чакалі вакацый як вызвалення, каб ізалявацца як мінімум да 4 красавіка. Але ў апошнія дні трэцяга квартала ім было загадана «сядзець у пустых класах да апошняй хвіліны працоўнага дня. Без дыскусій, без панікі», паведамляе «Белсат».

Фото: «Белсат»

Гэтага дня чакалі многія настаўнікі, прыхільнікі ўвядзення карантыну ў адукацыйных установах краіны. Марылі, што дзеці пойдуць на вакацыі, а яны - на карантын. У гутарцы з крыніцай «Белсату» школьны настаўнік адной з агульнаадукацыйных школ прызнаўся, што настаўнікі баяцца заразіцца ад дзяцей, адкрываюць вокны пасля кожнага ўрока і дэзінфікуюць працоўнае месца.

«Чаму ў нас, як у іншых краінах, не ўвядуць гэты карантын? Апошні тыдзень скончыўся, вучэбны працэс не ідзе. Але я не магу сказаць гэта бацькам як настаўніца! Папрасіла адну маці асцярожна паведаміць у групе ў Viber, каб забіралі дзяцей! У мяне 11 хворых невядома чым!»,- скардзіцца настаўніца.

Звычайныя настаўнікі са скаргамі за межы настаўніцкай выходзяць рэдка. Але скаргаў ад Міністэрства адукацыі няма. Напрыклад, 23 сакавіка бацька, настаўнік і чалец грамадска-кансультатыўнай рады пры Міністэрстве адукацыі Андрэй Грыгор'еў звярнуўся з адкрытым лістом да міністра адукацыі Ігара Карпенкі. У ім ён просіць увесці карантын у навучальных установах.

«Так, дзеці пераносяць хваробу вельмі лёгка. Аднак, яны з'яўляюцца распаўсюджвальнікамі віруса. Давайце падумаем аб настаўніках. Аб тых, хто працуе ў школах і ўніверсітэтах. Аб выхавальніках дзіцячага саду. Многія з іх ва ўзросце першага ўдару. У пераводзе навучальных устаноў на дыстанцыйнае навучанне няма нічога ганебнага» – сцвярджае Андрэй Грыгор'еў.

Фото: Mateusz Wlodarczyk/FORUM

Калі просьбы не дзейнічаюць

Пра карантын у навучальных установах таксама просяць студэнты, грамадзяне ствараюць петыцыі.

Начальнік Галоўнай управы вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч адказаў на канале Youtube-канале Беларускага прэс-цэнтра:

«Міністэрства адукацыі ўважае за немэтазгоднае ўводзіць карантын у адукацыйных установах, бо ўвесь комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне і мінімізацыю кантактаў у сістэме адукацыі, ужо выкананы».

Элементамі «комплексу дзеянняў» чыноўнік, сярод іншага, назваў касаванне або перанос масавых мерапрыемстваў і карэкціроўку графікаў. Да дыскусіі далучыўся галоўны медыцынскі супрацоўнік краіны. На пытанне студэнткі БДУ Лізаветы аб магчымасці ўкаранення дыстанцыйнага навучання міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік адказаў наступнае: «У нас ужо быў не зусім станоўчы досвед пераходу на дыстанцыйнае навучанне ў БНТУ, калі нам прапаноўвалі застацца ў месцах пражывання і праводзіць дыстанцыйнае навучанне і не выязджаць з Менска. У выніку мы атрымалі, што прыкладна 600 студэнтаў з'ехалі ў гарады і вёскі ў той жа дзень. Больш за сто чалавек былі шпіталізаваныя з прыкметамі рэспіраторна-віруснай інфекцыі. Ні ў адным выпадку каранавірус не быў пацверджаны».

Фото: «Белсат»

Школьныя настаўнікі просяцца на карантын

Канікулы толькі пачынаюцца, і настаўнікі спадзяюцца, што ім усё ж дазволяць праводзіць іх удалечыні ад школы. Гэта пастанова не за міністрам адукацыі, мяркуе Тамара Мацкевіч, намесніца старшыні Таварыства беларускай школы:

«Тыдзень канікул вельмі дапамог бы, калі б выкладчыкам далі ўказанні, нейкія перспектывы, да чаго рыхтавацца – да звычайнага навучання, або да таго, што часткова навучанне будзе ў дыстанцыйным фармаце. Я не думаю, што такая інструкцыя прыйдзе зверху. Такія ўказанні павінны зыходзіць ад разумных кіраўнікоў, дзе ёсць разумная самаарганізацыя настаўнікаў».

Фото: «Белсат»

Распаўсюд або каментаванне інфармацыі аб каранавірусе ў школах было забароненае ўказам зверху. У Telegram з'явіўся дакумент, у якім Аддзел адукацыі Магілёўскага райвыканкама забараніў вучням і работнікам адукацыйных устаноў размяшчаць у сацыяльных сетках спасылкі, каментаваць інфармацыю, звязаную з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.

Частка настаўнікаў выбірае шлях адмаўлення небяспекі кпаранавірусу. Пра гэта ў блогу напісала настаўніца Ганна Севярынец:

«Я бачу, што некаторыя настаўнікі дапускаюць абразлівыя каментары ў дачыненні да вучняў у масках. Я нават бачу, як дарослыя радасна арганізуюць пераслед такіх «панікёраў». Я ведаю, што некаторых бацькоў шантажуюць праблемамі з вучобай, калі яны забяруць сваіх дзяцей са школы на карантын»

Фото: «Белсат»

Што ж рабіць тым настаўнікам, якія хочуць самаізаляцыі падчас нявызначанасці? «Некаторым настаўнікам даюць працу, яны ідуць на працу і вучаць дзяцей, як абараніць сябе і як абараніць сваіх дзядулю і бабулю. Гэта іх права - ісці на працу. Але ёсць тыя, хто піша заявы на адпачынак за свой кошт. Кожны робіць па-свойму правільна. Але тыя, хто смяецца з дзяцей у масках, несумленныя людзі, яны не павінны быць настаўнікамі» – падсумоўвае Тамара Мацкевіч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках