19 красавiка 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць выпадкаў каранавірусу ў свеце павялічваецца ўдвая кожныя шэсць дзён

2
Колькасць выпадкаў каранавірусу ў свеце павялічваецца ўдвая кожныя шэсць дзён

Прафесар універсітэта Джонса Хопкінса апублікаваў уражальныя звесткі.

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце павялічваецца ўдвая кожныя шэсць дзён, а на тэрыторыі Злучаных Штатаў - кожныя тры дні. Такую статыстыку прывёў у пятніцу на вэб-семінары ў Эканамічным клубе Вашынгтона прафесар універсітэта Джонса Хопкінса Пол Ротман, паведамляе ТАСС.

«Тэмпы росту [колькасці выпадкаў заражэння] досыць высокія, - адзначыў ён. - У свеце агулам, згодна з учорашнімі звесткамі, колькасць выпадкаў павялічваецца ўдвая кожныя шэсць дзён. У ЗША <...> гэта тры дні. Гэта значыць, кожныя тры дні ў ЗША, у тым ліку ў гарадской агламерацыі Балтымара і Вашынгтона, колькасць выпадкаў павялічваецца ўдвая».

З ягоных слоў, тэмпы распаўсюджвання захворвання ў ЗША адпавядаюць тым, што назіраліся раней у Італіі. У сувязі з гэтым, з ягонага прагнозу, на тэрыторыі краіны найбліжэйшым часам варта чакаць значнага росту выпадкаў заражэння.

У пятніцу колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Злучаных Штатах перавысіла 100 тысяч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках