«Мы тут усе з пнеўманіяй ужо ляжым»
8- 28.03.2020, 14:38
- 23,566

Што адбываецца ў лякарнях Пецярбурга?
Пецярбуржскую лякарню імя Святога Георгія спачатку перапрафілявалі пад стацыянар для людзей з падазрэннем на пнеўманію, а затым і зусім закрылі на два тыдні: Альянс лекараў піша пра шэсць магчымых выпадкаў каранавіруса ў лякарні. Пацыентка, якая пажадала захаваць ананімнасць, распавяла «МБХ медыям», у якіх умовах знаходзяцца захварэлыя.
Пацыентка (назавем яе Ганна) трапіла ў лякарню з сімптомамі пнеўманіі 19 сакавіка. «Я спалохалася, што ў мяне пнеўманія і дома мне стане яшчэ горш. Я так памылялася...», - кажа Ганна. Апынулася яна ў былым аддзяленні гнойнай хірургіі - на той момант лякарню на паўночным праспекце ўжо цалкам пераабсталявалі пад інфекцыйны стацыянар. «Фельчарка была без абароны, везлі на звычайнай хуткай», - узгадвае Ганна.
Я прихожу в пустынное отделение. В палате со мной на тот момент была только бабушка, которую только-только привезли из реанимации. Холодрыга, грязно, никого и ничего нет. В туалете обнаружила говно на ручке у унитаза. Расстелила тонкое крошечное одеяло, говно обнаружилось и там. pic.twitter.com/hzcaK5bNYz
— шепотом рыжего из иванушек (@tasty_crt) March 21, 2020
Самаадчуванне ў пацыенткі за тыдзень у лякарні не змянілася. «Лекарка сёння сказала, што ёсць невялікая станоўчая дынаміка па здымках. Але я не ведаю. Я не бачыла ніякіх вынікаў аналізаў і здымкаў», - кажа дзяўчына.
«У мяне тэмпература трымаецца 37, але яна ў мяне такая часта бывае. Я нават пачала хадзіць на абследаванні, каб зразумець наогул, што не так са мной», - кажа яна. Тэмпературу вымяраюць штодня, але бескантактавы тэрмометр часам дае няслушныя паказанні.
Никого не предупреждают, что везут в инфекционку. Из палаты выходить нельзя. На вопросы что происходит, отвечают, мол, никакого коронавируса, коронавирус мы тут не лечим. Тем временем врач приходит в защите, а СМИ пишут вот что: pic.twitter.com/Rvuql9dmoA
— шепотом рыжего из иванушек (@tasty_crt) March 21, 2020
Бліжэй да канца гэтага тыдня аддзяленні сталі запаўняцца пад завязку. Ганна знаходзіцца ў лякарні восем дзён. У аддзяленні, дзе Ганна знаходзіцца цяпер, палаты агульныя - у яе палаце ляжыць пяцёра, у іншых ёсць і па шэсць чалавек. Яшчэ ўчора, 27 сакавіка, у аддзяленні былі людзі, якія ляжалі ў калідорах — Ганна кажа, што да вечара іх прыбралі ў палаты, але толькі ў яе аддзяленні. Дзяўчына кажа: у самой лякарні не даюць сродкаў дэзінфекцыі, а прыбіраюць і апрацоўваюць паверхні ўсяго раз на дзень. «Я тут дакладна памру... Мы тут усе з пнеўманіяй ужо ляжым. Гляджу краем вока, адны старыя ляжаць», — кажа дзяўчына.
27 сакавіка лякарню сталі закрываць на паступленне і выпіску пацыентаў. У той жа дзень пацыентцы планавалі зрабіць кантрольны здымак, пасля якога можна казаць аб выпісцы. Спачатку ў лякарні скасавалі магчымасць рабіць перадачы - у даведачнай лякарні дзяўчыне патлумачылі, што Расспажыўнагляд увёў на іх забарону мінімум да панядзелка. Следам, са слоў Ганны, закрылі магчымасць выхаду для медперсаналу, далей - суседняе крыло і аддзяленне, дзе ляжыць пацыентка. Наступнай раніцай у аддзяленні змяніўся малодшы медперсанал - дзяўчына мяркуе, што поўны карантын закрануў толькі аддзяленні, дзе выявілі хворых.
Сегодня врач пришла в таком костюме. Успокоила нас, что это требование Роспотребнадзора и у них проверка.
— шепотом рыжего из иванушек (@tasty_crt) March 27, 2020
Когда она ушла, соседка по палате рассказала как ходила на рентген. Медсестра в очереди жаловалась, что больницу на неделю закрыли на выход для -> pic.twitter.com/YulbZ0LLYJ
Да канца дня лякарню закрылі цалкам - на два тыдні. Са слоў дзяўчыны, ахоўнікі вярнулі дваіх чалавек, якіх ужо выпісалі - у аддзяленні яны прабудуць да канца каранціну. Лекары па-ранейшаму не дзеляцца ніякай інфармацыяй. «Ад лекара інфа толькі «не ведаю» і «калі б тут быў каранавірус, то мы б з вамі пра гэта ўжо ведалі», — кажа пацыентка. «МБХ медыя» паспрабавалі датэлефанавацца да прыёмнай галоўнага лекара і прэс-сакратара лякарні Святога Георгія, але атрымаць аператыўны каментар ад іх не ўдалося.