4 чэрвеня 2020, Чацвер, 4:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі - новы скачок смяротнасці ад каранавірусу

1
У Гішпаніі - новы скачок смяротнасці ад каранавірусу
ФОТА: EPA/UPG

Агульная колькасць ахвяр дасягнула 5694 чалавек.

За апошнія дні ў сувязі з каранавірусам у Гішпаніі памерлі рэкордныя 832 чалавекі.

Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі ў суботу, піша «Еўрапейская праўда».

З пачатку эпідэміі гэта самая высокая колькасць загінулых. Для параўнання, учора было зарэгістравана 769 памерлых за дзень. Агулам колькасць ахвяр дасягнула 5694 чалавек.

На сёння Гішпанія з'яўляецца другой пасля Італіі найбольш пацярпелай краінай у колькасці загінулых у сувязі з COVID-19. У Італіі за апошнія 24 гадзіны памерлі 969 чалавек.

Паводле інфармацыі міністэрства, у Гішпаніі зафіксаваныя 72 248 выпадкаў інфікавання (+8 189).

40 630 чалавек шпіталізаваныя. 4 575 знаходзяцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі. Вылечыліся ад каранавірусу 12 285 чалавек.

Гішпанія падоўжыла дзеянне надзвычайнага становішча як мінімум да 12 красавіка.

Большасць крамаў і прадпрыемстваў закрытыя, рух людзей строга абмежаваны.