25 красавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску эвакуявалі тры гандлёвыя цэнтры

18
У Менску эвакуявалі тры гандлёвыя цэнтры

Да іх накіраваныя сапёрна-піратэхнічныя брыгады.

У міліцыю паведамілі аб мінаванні ГЦ «Галілеа», «Дыямонд» і «Замак» у Менску. Ліст з папярэджаннем аб небяспецы прыйшоў у 13.30 суботы, 28 сакавіка, паведамляе МУС.

У электронным лісце ўказаныя тры гандлёвыя аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Менска і Менскага раёна, - ГЦ Galileo, DiaMond City і «Замак».

ФОТА: ONLINER.BY

Да ўказаных аб'ектаў для абследавання тэрыторыі на прадмет наяўнасці небяспечных прадметаў выбылі сапёрна-піратэхнічныя брыгады ўзрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў.

ФОТА: ONLINER.BY

Міліцыянты просяць выконваць патрабаванні адміністрацыі гэтых гандлёвых аб'ектаў і прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці, звязаныя з ужываннем захадаў бяспекі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках