16 красавiка 2024, aўторак, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Настоящее время»: Беларусы сыходзяць у самаізаляцыю праз каранавірус

21
«Настоящее время»: Беларусы сыходзяць у самаізаляцыю праз каранавірус
ФОТА: AFP

Улады ж рыхтуюцца да параду на 9 траўня.

У Беларусі ўлады рыхтуюцца да вайсковага параду 9 траўня. Яны па-ранейшаму не ўважаюць каранавірус за прычыну для ўвядзення карантыну і закрыцця межаў, паведамляе «Настоящее время». Нягледзячы на гэта, беларусы ўсё часцей выходзяць на вуліцы ў ахоўных масках.

Дзясяткі вайсковых машын калонай рухаюцца ў бок аэрадрома Ліпкі пад Менскам. Там праходзіць рэпетыцыя вайсковага парада да 9 траўня. Лукашэнка не адмаўляецца ад правядзення парада праз каранавірус і плануе паглядзець на вайсковае шэсце не толькі ў Менску, але і паляцець у Маскву.

Таццяна Яфрэмава таксама жыве ў Віцебску. Яна адна з першых у краіне, у каго знайшлі каранавірус. Працуе дызайнеркай, была ў камандзіроўцы ў Італіі. Праз некалькі дзён пасля вяртання пайшла з сям'ёй здаваць аналізы. Атрымала станоўчы вынік на COVID-19.

«Я адчувала сябе прастуджанай. Калі мне пацвердзілі [каранавірус], то лячылі па сімптаматыцы. У мяне быў кашаль, закладзены нос», - распавяла Яфрэмава.

Цяпер Таццяна адчувае сябе нашмат лепш. Пры гэтым прадаўжае знаходзіцца на карантыне. Пакуль не здасць кантрольныя тэсты.

«Такая колькасць часу, пакуль ты знаходзішся адна, гэта яшчэ і час перагледзець свае жыццёвыя пазіцыі. Падумаць пра сябе, пра сям'ю, пра блізкіх, пра працу», - кажа яна.

У Беларусі па-ранейшаму працуюць крамы, некаторыя школьнікі і студэнты ходзяць на заняткі, не спыняецца і гульня ў футбол. Нацыянальны чэмпіянат у Беларусі - цяпер адзіны ў Еўропе, які не ўзяў вымушаную паўзу праз каранавірус.

У той жа час на вуліцах беларускіх гарадоў усё часцей сустракаюцца людзі ў масках, а частка з іх выбірае самастойную ізаляцыю і байкатуе пазіцыю ўладаў.

Нагадаем, лідары беларускай апазіцыі і грамадскія дзеячы выступілі са зваротам да грамадзянаў Беларусі. Яны прапанавалі да 5 красавіка ўвесці Народны карантын.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках