18 красавiка 2024, Чацвер, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія гарады праводзяць дэзінфекцыю вуліц

1
Польскія гарады праводзяць дэзінфекцыю вуліц

У краіне 47 новых выпадкаў заражэння каранавірусам.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведамляе, што сёння раніцай 47 тэстаў на заражэнне каранавірусам паказалі станоўчы вынік. Агулам колькасць заражаных на гэты момант склала 1436 чалавек, 16 чалавек памерлі, паведамляе «Польскае радыё».

Новыя выпадкі заражэння адбыліся ў Малапольскім, Сілезскім, Зпаданапаморскім, Люблінскім, Куяўска-Паморскім, Паморскім, Вялікапольскім, Любускім, Апольскім і Падляскім ваяводствах.

У Польшчы ўведзеная забарона на сходы больш за два чалавекі (не датычыцца сем'яў). У шэрагу гарадоў, напрыклад, у Сопаце, праводзіцца вулічная дэзінфекцыя.

- Абмежаванне кантактаў і актыўнасці па-за домам да мінімуму ўплывае на тэмп і характар развіцця эпідэміі, - сказала прафесар Івона Парадоўская-Станкевіч з Нацыянальнага інстытута аховы здароўя, дзяржаўная кансультантка ў пытаннях эпідэміялогіі. Пры гэтым вірусолаг падкрэсліла, што веды медыкаў аб новым вірусе дапаўняюцца:

«На гэтым этапе найбольш эфектыўным здаецца прыпыненне росту крывой эпідэміі, што азначае скарачэнне колькасці заражаных і хворых».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках