25 красавiка 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік медустановы: Статыстыка аб каранавірусе трымаецца ў сакрэце

43
Супрацоўнік медустановы: Статыстыка аб каранавірусе трымаецца ў сакрэце
Фото: Xiao Yijiu/XinHua

Лекары ў беларускіх рэгіёнах не абароненыя ад каранавірусу.

Баранавіцкія медыцынскія ўстановы рыхтуюцца да пандэміі. Вызваленыя ўсе аддзяленні не толькі лякарняў, але і дзённых стацыянараў. Толькі хворыя на пнеўманію, вірусныя захворванні, кашаль і бранхіт прымаюцца ў чыгуначную лякарню, паведамляе «Радыё Рацыя».

Але самі лекары не абароненыя ад каранавірусу: няма пальчатак і масак, не стае спецыяльных раствораў, спецадзення мала, - кажа супрацоўнік адной з медыцынскіх устаноў горада:

- Я вельмі люблю беларусаў, сваіх людзей. Я гатовы старанна працаваць і нават аддаць сваё жыццё. Але хай мая радзіма ставіцца да мяне так жа. Калі я сказаў майму працадаўцу, што ён не забяспечыў мяне антысептычнымі сродкамі, у кабінеце няма мыла, не выдаюцца халаты, ручнікі кожны дзень, у мяне няма пальчатак, няма масак. На што ён мне адказаў: «Дык што, я павінен набыць гэта табе?».

Лекары дагэтуль не ведаюць статыстыку пацыентаў з каранавірусам. Гэта трымаецца ў сакрэце. Падазроных пацыентаў адпраўляюць у Берасцейскую інфекцыйную лякарню. Выдзелена 120 ложкаў і 6 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Тэсты на карнавірус адпраўляюцца ў Менск.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках