12 лiпеня 2020, Нядзеля, 0:11
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта той выпадак, калі праводзіцца эксперымент не на кажанах, марскіх свінках, а на жывых людзях»

23
«Гэта той выпадак, калі праводзіцца эксперымент не на кажанах, марскіх свінках, а на жывых людзях»

У свеце крытыкуюць правядзенне чэмпіянату Беларусі ў футболе ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Былы генеральны сакратар Расейскага футбольнага саюза Анатоль Вараб'ёў раскрытыкаваў правядзенне чэмпіянату Беларусі ва ўмовах пандэміі каранавірусу, піша by.tribuna.com.

«У гэтым выпадку, мабыць, яны няправільна ўспрымаюць вядомы выраз Гётэ: «Пакуль не страчанае ўсё, не страчанае нічога».

Мабыць, яны наважыліся біцца да апошняга патрона. І вось гэты тэзіс захацелі выпрабаваць на футболе. Але мне здаецца, што гэта не тая Берасцейская цытадэль, якую трэба абараняць да апошняга жаўнера і патрона.

Не мне даваць рэкамендацыі кіраўніцтву Беларусі. Але для мяне заўсёды гуманітарныя каштоўнасці былі вышэйшымі за ўсё. Я прыхільнік крылатай фразы «быць важней, чым мець». Захаваць людзей - важней, чым мець лішнія даходы, у тым ліку ад футбола.

Гэта той выпадак, калі праводзіцца эксперымент не на лятучых мышах, марскіх свінках і іншых жывёлах, а на жывых людзях», - сказаў Вараб'ёў.