19 красавiка 2024, Пятніца, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска ў Каліфорніі: Прагнозы несуцяшальныя

9
Беларуска ў Каліфорніі: Прагнозы несуцяшальныя

У ЗША ўсе бізнэсы «не першай патрэбы» закрытыя.

Берасцейка Наталля з'ехала ў Каліфорнію яшчэ студэнткай і пакуль не мае жадання вяртацца. Яна распавяла «Вечернему Бресту» пра сітуацыю з COVID-19 у Лос-Анджэлесе. Менавіта тое, што бачыць на свае вочы:

- Афіцыйны карантын у Каліфорніі ўстаноўлены да 18 красавіка, - распавяла берасцейка. - Цяпер усе працуюць выдалена. На жаль, шмат кампаній скарацілі колькасць працоўнага часу або звольнілі супрацоўнікаў. Пакуль на двор выходзіць можна. Але толькі, калі ёсць вострая патрэба ў працы ці прадуктах харчавання. Усе бізнэсы, якія «не першай патрэбы» закрытыя.

Прадукты ёсць, але людзі іх раскупляюць вельмі хутка, бо перажываюць, што неўзабаве нельга будзе выходзіць з дому. Масавыя мерапрыемствы забароненыя, людзям трэба знаходзіцца на адлегласці трох метраў адзін ад аднаго ў чэргах. Народ напалоханы, носяць маскі, пальчаткі і нават поліэтыленавыя касцюмы. Прагнозы несуцяшальныя. Насельніцтва інфармуюць аб тым, што трэба падрыхтавацца на тэрмін ад 3 да 6 месяцаў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Так, таксама разглядаецца пытанне аб выплаце 1 200$ кожнаму грамадзяніну і рэзідэнту краіны праз крытычную сітуацыю. Абмяркоўваецца таксама тэма аб скасаванні аплаты за арэнду жылля і камунальныя паслугі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках