25 красавiка 2024, Чацвер, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нядзелю будзе да +17°С

10
У нядзелю будзе да +17°С
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Прагноз на некалькі наступных дзён.

29 сакавіка ўночы надвор'е будзе вызначаць абсяг павышанага ціску, раніцай і ўдзень адаб'ецца ўплыў атмасфэрнага фронту, які рухаецца з краін Балтыі. Чакаецца павольнае павелічэнне хмарнасці, піша прагноз на некалькі наступных дзён pogoda.by.

Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (дождж, у паўночна-заходняй палове краіны будзе пераходзіць у мокры снег). Вецер збольшага паўночны сярэдні, удзень парыўны, месцам моцны парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -1..+4°С, максімальная ўдзень +10..+17°С, на паўночным захадзе +3..+9°С.

30 сакавіка ўночы надвор'е будзе вызначаць атмасфэрны фронт, удзень у паўднёва-ўсходніх абшарах яшчэ будзе адчувацца ўплыў франтальнай сістэмы, на астатнюю частку тэрыторыі распаўсюдзіцца абсяг павышанага атмасфэрнага ціску, сфармаваны ў халоднай паветранай масе паўночных краёў. Чакаецца надвор’е хмарнае з прасвятленнем. Поначы і ранкам на большай частцы, удзень на паўднёвым усходзе краіны кароткачасовы снег, халепа, уночы з дажджом. На асобных адцінках дарог слізгота. Вецер паўночны парыўны, уночы ў асобных абшарах моцны парыўны. Тэмпература паветра ўначы ад +1°С на паўднёвым усходзе да -7°С на паўночным захадзе, удзень -1..+4°С.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках