28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа і Амэрыка дамовіліся працаваць разам для барацьбы з каранавірусам

Еўропа і Амэрыка дамовіліся працаваць разам для барацьбы з каранавірусам

Пампэа і Барэль правялі тэлефонную размову.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэа правёў тэлефонную размову з высокім прадстаўніком ЕЗ Жазэпам Барэлем, падчас якой палітыкі абмеркавалі каардынацыю супольных намаганняў у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Паведамленне пра гэта апублікаванае на сайце Еўрапейскай службы замежных дзеянняў, піша zn.ua.

"Стораны абмеркавалі пандэмію каранавірусу. Высокі прадстаўнік Барэль падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва і міжнароднай салідарнасці. У святле глабальнага вымярэння гэтага выкліку і з апорай на важнае трансатлантычнае партнёрства ЕЗ і ЗША маюць магчымасці для таго, каб зрабіць істотны ўклад у міжнародныя намаганні для пераадолення пандэміі", - гаворыцца ў інфармацыі прэсавага сакратара ЕЗ з гэтай нагоды.

У Брусэлі чарговы раз падкрэслілі неабходнасць групаваць намаганні для барацьбы з інфекцыяй і правільна інфармаваць грамадзян. Пампэа і Барэль узгаднілі супольнае міжнароднае супрацоўніцтва і ўзмацненне гуманітарнай дапамогі медыцынскага кірунку для найбольш уразлівых дзяржаў.

У паведамленні гаворыцца таксама пра тое, што ЗША і ЕЗ абмеркавалі пастанову Рады ЕЗ пачаць перамовы што да сяброўства ў ЕЗ з Албаніі і Паўночнай Македоніі, а таксама пагадзіліся аднавіць намаганні для развязання крызісу ў Сірыі і Лібіі. Абмеркавалі таксама сітуацыю ў Вэнэсуэле, Афганістане ды Іране, а таксама стасункі паміж ЕЗ і Турцыяй.

Пандэмія каранавірусу стала падставай для дэфіцыту золата на амэрыканскім рынку, таму цяпер атрымаць яго ў адкрытым доступе практычна немагчыма. Сітуацыя настолькі крытычная, што ЗША вымушаныя звярнуцца па дапамогу ў Каралеўскі канадскі манетны двор.

Раней генеральны сакратар Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) Хасэ Анхель Гурыя заявіў, што страты ад распаўсюджвання каранавірусу пакуль складана ацаніць, але яны ўжо перавысілі шкоду ад глабальнага фінансавага крызісу 2008 года і ад тэрарыстычных актаў 11 верасня 2001 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках