24 красавiка 2024, Серада, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне колькасць інфікаваных каранавірусам наблізілася да 50 тысяч

6
У Нямеччыне колькасць інфікаваных каранавірусам наблізілася да 50 тысяч

Канцлерка Нямеччыны падзякавала немцам за выкананне карантыну.

Са звестак Інстытута Робэрта Коха, колькасць заражэнняў каранавірусам у Нямеччыне вырасла амаль да 48 582 чалавек. Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Deutschlandfunk.

Колькасць інфікаваных за апошнія дні ўзрасла амаль на 6 300. Колькасць загінулых складае 325 - на 55 больш, чым у пятніцу.

Большасць выпадкаў, як і раней, зафіксаваныя ў Бадэн-Вюртэмбэргу, Баварыі і Паўночным Рэйне-Вестфаліі.

У той жа час, са звестак амерыканскага ўніверсітэта Джона Хопкінса ў Нямеччыне налічваецца амаль 53 340 інфікаваных. 395 чалавек памерлі ў выніку COVID-19.

Розныя лічбы тлумачацца тым, што за аснову ўстановы выкарыстоўваюць розныя звесткі.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель падзякавала немцам за захаванне карантыну. Паводле ейных слоў, "ніхто не можа сказаць, як доўга працягнецца гэты цяжкі час".

"Калі я бачу сёння, як амаль кожны з вас цалкам змяніў свае паводзіны, як пераважная большасць сапраўды пазбягае лішніх кантактаў, бо гэта можа выклікаць рызыку заражэння, я проста хацела б сказаць: "Дзякую, шчыра дзякую", - заявіла Мэркель у сваім падкасце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках