19 красавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукербэрг і Гэйтс выдаткуюць $25 мільёнаў на барацьбу з пандэміяй

5
Цукербэрг і Гэйтс выдаткуюць $25 мільёнаў на барацьбу з пандэміяй

Сродкі накіруюць на даследаванне прэпаратаў, якія могуць дапамагчы хворым на COVID-19.

Кіраўнік Facebook Марк Цукербэрг і ягоная жонка Прысцыла Чан разам з дабрачынным фондам аднаго з заснавальнікаў Microsoft Біла Гэйтса накіруюць 25 мільёнаў даляраў на даследаванне прэпаратаў, якія могуць дапамагчы заражаным каранавірусам. Пра гэта Цукербэрг і Чан паведамілі 27 сакавіка ў інтэрв'ю тэлеканалу СBS (пераклад - korrespondent.net).

Адзначаецца, што муж і жонка прафінансуюць ініцыятыву для "праверкі ўсіх вядомых лекаў на прадмет таго, ці могуць яны быць эфектыўныя супраць каранавіруса" праз іх фонд Chan Zuckerberg Initiative.

"Мы выдадзім 25 мільёнаў даляраў з Гэйтсам і іншымі, каб можна было хутчэй пачаць рабіць гэта", - дадала Чан.

Цукербэрг растлумачыў, што ідэя ў гэтым выпадку часткова ў тым, што часта лекаў можа быць эфектыўна супраць некалькіх хвароб.

"Можна, фактычна, узяць усе тыя лекі, якія ўжо былі прызнаныя бяспечнымі, і праверыць, ці дапамагаюць яны таксама прадухіліць заражэнне каранавірусам або змякчыць сімптомы, зрабіць іх менш выяўленымі", - указаў кіраўнік Facebook.

Фонд Гэйтса і ягонай жонкі Мелінды мае прыкладна 50 мільярдаў даляраў. У лік асноўных кірункаў работы арганізацыі ўваходзяць барацьба з небяспечнымі хваробамі ў краінах, якія развіваюцца, праграмы ў сферы аховы здароўя і адукацыі ў ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках