20 красавiка 2024, Субота, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карантын у космасе

1
Карантын у космасе

Спадарожнікі пераходзяць у сонны рэжым.

"Спадарожнікі пераходзяць у сонны рэжым, амэрыканцы прыпыняюць будаўніцтва сваёй ракеты для палёту на Месяц. Наступствы пандэміі каранавірусу адчувальныя і ў космасе", - піша нямецкі часопіс Der Spiegel (пераклад - inopressa.ru).

У цэнтры кіравання палётамі Еўрапейскага касмічнага агенцтва ESA ў Дармштаце была прынятая пастанова аб пераводзе васьмі спадарожнікаў у сонны рэжым: чатырох лятальных апаратаў місіі Cluster, з дапамогай якіх зазвычай вымяраецца магнітнае поле Зямлі, марсіянскіх зондаў ExoMars Trace Gas Orbiter і Mars Express, а таксама толькі надоечы адпраўленага апарата для даследавання Сонца Solar Orbiter.

"У глыбінях космасу гэтыя зонды могуць пэўы час працаваць самастойна", - кажа Рольф Дэнсінг, дырэктар кіравання місіямі ў ESA. Пры гэтым для суправаджэння іх дзейнасці патрабуецца вялікая колькасць персаналу. "Гэта і стала прычынай таго, чаму мы перавялі іх у сонны рэжым", - тлумачыць Дэнсінг. У цэнтры кіравання палётамі ESA цяпер працуе мала супрацоўнікаў: замест звычайных 700 чалавек за дзень на тэрыторыі цэнтра непадалёк ад галоўнага вакзалу Дармштата не сустрэць цяпер і 30 чалавек. Астатнія працуюць з дому", - гаворыцца ў артыкуле.

"Калі хтосьці ўсё ж такі трапляе на тэрыторыю цэнтра, для яго дзейнічаюць строгія правілы: супрацоўнікі пры магчымасці не маюць сустракацца адзін з адным, ім варта адмовіцца ад поціску рук. Акрамя таго, кожнаму трэба прыносіць з сабой уласную клавіятуру", - адзначае выданне .

"Адзін выпадак заражэння Covid-19 у Дармштаце ўжо зарэгістраваны, захварэў супрацоўнік з філіі дынамікі палётаў. Агулам ва ўсіх цэнтрах ESA ў Еўропе зафіксавана блізу 50 выпадкаў захворвання. (...)" Таму мы звялі усю дзейнасць да абсалютнага мінімуму", - сказаў у гутарцы з Der Spiegel генеральны дырэктар ESA Ян Вэрнэр".

"Некалькі стартаў будуць адкладзеныя", - адзначыў ён. Так, першы старт новай еўрапейскай ракеты Ariane 6, запланаваны на канец года, напэўна, будзе перанесены на 2021 год. Таксама можа быць адкладзеная і навуковая місія Juice для вывучэння сістэмы Юпітэра, старт якой запланаваны на 2022 год".

"Яшчэ два тыдні таму ESA і расейскае касмічнае агенцтва "Роскосмос" наважылі, што запланаваны на гэтае лета старт даследчай станцыі ExoMars будзе перанесены на два гады. "Перанесці старт ExoMars нам давялося б і без каранавірусу", - кажа Вэрнэр. Паводле ягоных слоў, гэта звязана з нястачай часу для правядзення тэхнічных выпрабаванняў".

"На другім баку Атлантычнага акіяна ў амэрыканскім касмічным агенцтве ў сераду з мінімальнай колькасцю супрацоўнікаў працуюць 9 з 18 цэнтраў. Зрэшты, паведамляецца, што старт амэрыканскага марсахода Perseverance, таксама запланаваны на гэтае лета, пакуль у дзеянні. Пры гэтым спынілася работа над будаўніцтвам звышцяжкай ракеты SLS, цэнтральнага элемента амэрыканскай месячнай праграмы. Прыпыненыя і работы над адпаведнай капсулай для экіпажу Orion", - гаворыцца ў артыкуле.

"Затрымкі ўзніклі і ў дзейнасці над супольным амэрыканска-еўрапейскім праектам тэлескопа James Webb. Самая дарагая ў гісторыі арбітальная абсэрваторыя коштам мінімум 8,8 млрд даляраў мелася адарвацца ад Зямлі ў сакавіку наступнага года, але NASA прыпыніла работы".

"Тым часам на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) дзейнасць працягваецца нягледзячы на каранакрызіс. На 9 красавіка запланаваны палёт карабля "Саюз МС-16" з трыма касманаўтамі з Казахстана на борце. Пры гэтым павінны будуць выконвацца асабліва строгія правілы двухтыднёвага карантыну. Гледачоў на месца старт не дапусцяць, і нават сем'і касманаўтаў не змогуць праводзіць іх, як зазвычай".

Зрэшты, каранакрызіс не перашкаджае прыватнай касмічнай кампаніі SpaceX. У касмічным цэнтры Кэнэдзі ў Фларыдзе фірма рыхтуецца да старту свайго першага касмічнага карабля на МКС з астранаўтамі на борце, а кіраўнік SpaceX Ілан Маск купіў для каліфарнійскіх шпіталяў 1200 апаратаў ШВЛ і разважае пра магчымасць іх вырабу.

"Пры гэтым крызіс жорстка закрануў больш дробныя касмічныя кампаніі ЗША. Так, фірма Bigelow Aerospace, якая вырабляе надзіманыя касмічныя модулі і выпрабоўвае адзін з іх на МКС, звольніла ўсіх 70 супрацоўнікаў".

"У Кітаі, дзе першая хваля заражэння Sars-CoV-2, здаецца, засталася ззаду, касмічная дзейнасць аднаўляецца. У аўторак ракета тыпу Langer Marsch 2C паспяхова вывела на арбіту з касмадрома ў правінцыі Сычуань тры выведныя спадарожнікі", - паведамляе Der Spiegel.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках