24 красавiка 2024, Серада, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірусам у свеце заразілася ўжо больш за 660 тысячаў чалавек

3
Каранавірусам у свеце заразілася ўжо больш за 660 тысячаў чалавек

За апошні дзень колькасць інфіцыраваных павялічылася на 70 тысячаў.

У свеце зарэгістравана больш за 664 тысячы выпадкаў заражэнне каранавірусам, колькасць памерлых перавысіла 30 тысячаў чалавек, сведчаць звесткі даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША).

Лідар у колькасці заражаных па-ранейшаму ЗША – 124 377 выпадкаў, з якіх вылечыліся 1095 чалавек, памерлі – 2185. Другое месца займае Італія – 92 472 выпадкі заражэння, ахвярамі каранавірусу сталі 10 023 чалавекі. На трэцім месцы Кітай: за суткі каранавірусам заразіліся 45 чалавек, памерлі пяцёра. Усяго з пачатку пандэміі ў КНР зарэгістравана 82 057 выпадкаў заражэння, памерлі 3300 чалавек.

У Еўропе складаная сітуацыя не толькі ў Італіі, але і ў Гішпаніі. Улады краіны паведамляюць пра 73 235 інфіцыраваных. Сярод іх 12 285 ачунялі, памерлі 5982 чалавекі.

Расце колькасць заражаных і ў суседніх з Беларуссю краінах. У Літве 394 выпадкі заражэння, сем чалавек памерлі, адзін ачуняў. У Латвіі 305 заражаных, ахвяраў няма, адзін чалавек ачуняў. У Польшчы 1638 заражаных, памерлі 18 чалавек, ачунялі – сем. Ва Украіне 356 выпадкаў заражэння, дзевяць ахвяраў, пяць чалавек паправіліся. У Расеі лік заражаных дасягнуў 1264 чалавек, 49 ачунялі, чатыры чалавекі памерлі.

У Беларусі, паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя на 27 сакавіка, зафіксавана нібыта 94 выпадкі каранавірусу. Незалежныя эксперты сумняюцца ў праўдзівасці гэтага ліку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках